Москва (вагон метро)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Москва»
81-765/766/767
Вытворчасць
Перыяд выпуску 2016 — наш час
Вытворца Трансмашхолдынг
Завод Метровагонмаш, ОЭВРЗ
Усяго выраблена 1750
Цягнікоў выраблена 244
Тэхнічныя даныя
Пасажыраёмістасць

81-765 — 315 81-766 — 329

81-767 — 329
Даўжыня

галаўны — 20 120 мм

прамежкавы — 19 140 мм
Шырыня 2686 мм
Вышыня 3680 мм
Дыяметр колаў 1520мм
Хуткасць 90 км/г
Эксплуатацыя
Выкарыстоўваецца

Краіны:
Расія Расія
Азербайджан Азербайджан
Узбекістан Узбекістан
Беларусь Беларусь (плануецца)

Метрапалітэны:

Маскоўскі метрапалітэн
Казанскі метрапалітэн
Бакінскі метрапалітэн
Ташкенцкі метрапалітэн
Мінскі метрапалітэн (плануецца)
Час эксплуатацыі з 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

81-765/766/767 «Масква» — тып электравагонаў метрапалітэна, распрацаваны і выпускаемы з 2016 года заводам ААТ «Метровагонмаш» і «Акцябрскім электравагонарамонтным заводам» (ОЭВРЗ) па замове Маскоўскага метрапалітэна. Сваю назву атрымаў у гонар аднайменнай ракі[1]. Вагоны мадэлі 81-765 — маторныя галаўныя, 81-766 — маторныя прамежкавыя, 81-767 — прычапныя (безматорныя) прамежкавыя. Кузаў вагонаў Масква паслужыў асновай для іншых мадэляў. У прыватнасці — цягнікі «Балтыец» (81-725.1/726.1/727.1) для Пецярбургскага метрапалітэна[2].

Тэхнічна ўяўляе сабой развіццё вагонаў 81-760А/761А/763А «Ока», але пры гэтым мае досыць канструктыўных адрозненняў ад папярэдніка, якія дазваляюць яго лічыць новай серыяй.

Першыя шэсць цягнікоў пачалі пасажырскую эксплуатацыю ў Маскве на Таганска-Краснапрэсненскай лініі з 14 красавіка 2017 года. У Маскоўскам метрапалітэне выкарстыўваецца больш за 123 васьмівагонных цягнікоў базавай мадэлі і мадыфікацый. Васьмівагонныя цягнікі эксплуатуюцца на Таганска-Краснапрэсненскай, Сакольніцкай, Някрасаўскай і Калужска-Рыжскай лініях у колькасці 85, 36, 22 і 30 саставаў адпаведна, шасцівагонныя — на Філёўскай лініі ў колькасці 27 саставаў. У Бакінскім метрапалітэне 20 цягнікоў эксплуатуюцца на Чырвонай і Зялёнай лініях. У Ташкенцкім метрапалітэне 15 саставаў выкарыстоўваюцца на лініі Трыццацігоддзя незалежнасці Узбекістана і Чыланзарскай лініі. У Казанскім метрапалітэне працуе адзін чатырохвагонны састаў. У перспектыве плануецца пастаўка ў Мінскі метрапалітэн для працы на Зеленалужскай лініі[3].

Гісторыя стварэння і выпуску[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2010-х гадоў кіраўніцтва Маскоўскага метрапалітэна ў рамках праграмы па абнаўленні рухомага саставу вызначыла патрабаванні да цягнікоў метро новага пакалення, якія па ўзроўні камфорту набліжаліся б да перадавых замежных мадэляў. Галоўнымі кірункамі мадэрнізацыі сталі: ужыванне скразных міжвагонных пераходаў, усталяванне адкідных сядзенняў для павялічэння ёмістасці ў гадзіны пік, павялічэнне шырыні дзвярных праёмаў для паскарэння пасадкі і высадкі пасажыраў, ужыванне ў салоне індыкацыйных ліній і ўдасканаленай лічбавай інтэрактыўнай сістэмы інфармавання пасажыраў.

У 2013—2014 гадах Маскоўскі метрапалітэн арганізаваў конкурс на вытворчасць новых электрацягнікоў паміж некалькімі машынабудаўнічымі прадпрыемствамі, у якім удзельнічалі расійскі Трансмашхолдынг у якасці завода Метровагонмаш, Siemens у партнёрстве з кампаніяй «Рускія машыны», Група Сінара з CAF, Bombardier з Уралвагонзаводам, Škoda, Alstom і Hyundai. У рамках конкурсу ўсе сем вытворцаў прадставілі канцэпты вагонаў[4]. Акрамя гэтага, Siemens вырабіў поўнаразмерны макет галаўнога вагона з лінейкі Siemens Inspiro і прадставіў яго на Экспа 1520 і ВДНГ у другой палове 2013 года; Група Сінара таксама прадэманстравала свой макет на ВДНГ у пачатку 2014 года[5].

Электрацягнік 81-760А/761А/763А «Ока» са скразным праходам

Завод ААТ «Метровагонмаш» валодаў вялікім вопытам праектавання і вытворчасці электравагонаў для метрапалітэнаў Расіі, у тыя гады серыйна выпускаў вагоны «Ока» і разглядаўся як асноўны кандыдат. У 2014 годзе «Метравагонмаш» па замове Бакінскага метрапалітэна выпусціў два пяцівагонных састава 81-760А/761А/763А са скразнымі міжвагоннымі пераходамі і прычапнымі вагонамі. Аднак Бакінскі метрапалітэн адмовіўся ад іх і змяніў тэхнічнае заданне, завод перапрацаваў дызайн інтэр'еру, а таксама галаўной часткі кабіны і выпусціў для Баку тры пяцівагонных электрацягніка 81-760Б/761Б/763Б. Незапатрабаваныя вагоны мадыфікацыі А ў другой палове 2014 года прапанавалі Маскоўскаму метрапалітэну, кіраўніцтва якога набыло тры такіх васьмівагонных цягнікоў і разглядзела праект новых вагонаў на базе мадэлі «Ока». Дальнейшае паляпшэнне вагонаў мадыфікацыі А прызналі перспектыўным, і ў канцы 2014 года Метравагонмаш выйграў конкурс на выраб 768 вагонаў новага пакалення[6].

Масква[правіць | правіць зыходнік]

81-765-766-767 у Маскве

У 2018 годзе было пачата стварэнне мадыфікацый вагонаў 81-765/766/767 для Маскоўскага метрапалітэна. У канцы красавіка 2018 года Маскоўскі метрапалітэн аб'явіў тэндэр на трэці кантракт коштам 51,2 мільярда расійскіх рублёў на вытворчасць і пастаўку 594 вагонаў «Масква», з якіх 234 планавалася закупіць у 2018 годзе, а астатнія 360 — у 2019 годзе[7]. Кантракт прадугледжваў пастаўку 27 шасцівагонных саставаў мадыфікацыі .2 са змененай планіроўкай салона для наземных ліній і 54 васьмівагонных саставаў базавай мадэлі і падобных мадыфікацый[8]. Пачалася вытворчасць шасцівагонных саставаў мадыфікацыі .2 з адным прычапным вагонам для Філеўскай лініі, якія маюць часткова падоўжаную планіроўку сядзенняў у галаўных вагонах, кнопкі адкрыцця дзвярэй, адаптаваную да ўмоў наземнай лініі кліматычную сістэму, а таксама абіўку сядзенняў з тканіны замест скураной[9].

Баку[правіць | правіць зыходнік]

81-765-766-767 у Баку

У чэрвені 2017 года электрацягнікамі «Масква» зацікавілася кіраўніцтва Бакінскага метрапалітэна, і па выніках перамоваў начальніка метрапалітэна Заура Гусейнава з расійскай дэлегацыяй ЗАТ «Трансмашхолдынг», якая знаходзіцца ў Баку, было дасягнута папярэдняя дамова аб пастаўцы гэтых цягнікоў для метро Баку[10]. У лютым 2018 года з Бакінскім метрапалітэнам быў заключаны кантракт на пастаўку двух пяцівагонных электрацягнікоў «Масква», якія з мэтай паляпшэння цягавых характарыстык было вырашана ўкамплектаваць толькі маторнымі вагонамі без прычапных 81-767, па два галаўныя вагоны 81-765 і тры 81-766 на састаў[11]. Першы замоўлены састаў быў выраблены і адпраўлены ў Азербайджан у сакавіку 2018 года[12]. Вагоны для Баку атрымалі ў пазначэнні тыпу суфікс .Б (81-765.Б і 766.Б).

31 студзеня 2019 года была падпісана новая дамова на пастаўку ў сталіцу Азербайджана шасці пяцівагонных саставаў 81-765.Б/766.Б. Да жніўня 2019 года былі пабудаваны і адпраўлена заказчыку ўсе саставы серыі[13].

21 кастрычніка 2019 года Метровагонмаш і Бакінскі метрапалітэн падпісалі кантракт на пастаўку 12 цягнікоў метро па пяць вагонаў у кожным, выпуск быў намечаны на перыяд з 2020 па 2023 гады.

Ташкент[правіць | правіць зыходнік]

81-765-766-767 у Ташкенце

У студзені 2019 года была падпісана дамова паміж Метровагонмашам і Узбекістанскай чыгункай на пастаўку пяці чатырохвагонных саставаў у Ташкенцкі метрапалітэн для Кальцавой лініі, якая будавалася[14]. Першапачаткова планавалася, што ў кожным саставе будзе адзін прычапны вагон, пазней усе вагоны было вырашана выпусціць маторнымі, але ў выніку вярнуліся да першапачатковай састаўнасці[15]. Вагоны для Ташкента атрымалі нумарацыю .5 у абазначэнні. У ліпені 2019 года быў выпушчаны першы састаў серыі, а да канца жніўня 2019 года выпуск усёй партыі з пяці чатырохвагонных цягнікоў быў завершаны, і ўсе саставы былі пастаўлены заказчыку. 30 верасня 2019 года адбылася ўрачыстая прэзентацыя пілотнай пастаўкі саставаў для Ташкенцкага метрапалітэна. На той момант планавалася набыццё больш за 45 падобных саставаў, што ў агульнай колькасці склала каля 200 вагонаў[16].

Казань[правіць | правіць зыходнік]

81-765-766-767 у Казані

У кастрычніку 2019 года Метровагонмаш і Казанскі метрапалітэн падпісалі кантракт на пастаўку аднаго чатырохвагоннага цягніка мадэлі 81-765.4К/766.4К на базе вагонаў мадыфікацыі .4 для Масквы без прычапных вагонаў. У маі 2020 года састаў быў выраблены і адпраўлены заказчыку[17].

Мінск[правіць | правіць зыходнік]

22 сакавіка 2023 года завод «Метровагонмаш» і ДП «Мінскі метрапалітэн» падпісалі кантракт на пастаўку 7 чатырохвагонных электрацягнікоў «Москва», якія будуць перавозіць пасажыраў пасля ўводу ў эксплуатацыю другога ўчастка трэцяй лініі Мінскага метро[18]. Першы цягнік плануюць увесці для абкаткі і адаптацыі ў ліпені 2024. Астатнія саставы будуць атрыманы ў канцы года, калі адкрыюцца новыя станцыі. Была абраная базавая версія[19].

Зноскі

  1. Москва: новый поезд предложили назвать "Эх, прокачу", "Русак" или "Тесла" | Мир метро. web.archive.org (7 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2023. Праверана 28 лютага 2024.
  2. Вагоны метро "Балтиец": фото и описание новых вагонов для петербургского метро (руск.). transportspb.com (13 верасня 2022). Праверана 28 лютага 2024.
  3. Посетили с визитом предприятие АО «Метровагонмаш» (руск.). metropoliten.by. Праверана 28 лютага 2024.
  4. Метро будущего: какие поезда появятся в московской подземке к 2017 году (руск.). РБК (17 кастрычніка 2014). Праверана 29 лютага 2024.
  5. Новости. web.archive.org (8 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2017. Праверана 29 лютага 2024.
  6. Единственным участником тендера на поставку 768 вагонов московскому метро оказался "Трансмашхолдинг" (руск.). Ведомости. Праверана 29 лютага 2024.
  7. Метро потратит 51,2 млрд руб. на закупку 594 вагонов «Москва» (руск.). www.niasam.ru. Праверана 29 лютага 2024.
  8. https://archive.today/20180521104811/http://www.gostorgi.ru/44-10535245
  9. https://www.mos.ru/news/item/42279073/
  10. Российский Метровагонмаш поставит вагоны нового поколения Бакинскому метро. interfax.az. Праверана 29 лютага 2024.
  11. http://www.gudok.ru/news/freighttrans/undefined?ID=1404948
  12. ТМХ. tmholding.ru. Праверана 29 лютага 2024.
  13. https://media.az/economy/1067736213/desyat-vagonov-dlya-bakinskogo-metropolitena-otpravleny-iz-moskvy-v-baku-foto/
  14. Россия профинансирует поставки новых вагонов для метро Ташкента (руск.). Spot – Деловые новости Узбекистана (31 мая 2019). Праверана 29 лютага 2024.
  15. Метрополитен получит пять «сквозных» составов из России (руск.). Газета.uz (7 ліпеня 2019). Праверана 29 лютага 2024.
  16. Состоялась торжественная презентация пилотной поставки современных составов для метрополитена (руск.). railway.uz (29 лютага 2024). Праверана 29 лютага 2024.
  17. ТМХ. tmholding.ru. Праверана 29 лютага 2024.
  18. https://metrowagonmash.ru/press_slyjba/news/2023-god/metrovagonmash-postavit-28-vagonov-metro-v-minskiy-metropoliten/
  19. Посетили с визитом предприятие АО «Метровагонмаш» (руск.). metropoliten.by. Праверана 29 лютага 2024.