Мошны
Вёска
Мошны
|
Мо́шны[2] (трансліт.: Mošny, руск.: Мошны) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 30 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 237 км ад Гомеля, прыпыначны пункт на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Экалогія і прырода
[правіць | правіць зыходнік]Вакол вёскі — лес.
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Парычы.
Інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Планіроўка складаецца з просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы (уздоўж чыгункі), да якой з усходу далучаюцца 3 завулкі. Будынкі драўляныя, сядзібнага тыпу. Клуб, аўталаўка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў другой палове XIX стагоддзя. На 1908 год — казённая сядзіба, у Брожскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. З уводам у эксплуатацыю ў 1932 годзе чыгункі Бабруйск — Старушкі пачаў дзейнічаць раз'езд, а затым і чыгуначная станцыя. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у 1941 годзе разам з часткамі Чырвонага Арміі чыгуначную станцыю абараняў батальён добраахвотнікаў. Нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 7 жыхароў. У жніўні 1942 года партызаны разграмілі варожы гарнізон, які размяшчаўся ў вёсцы і вывелі са строю лесазавод.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2011 год — 7 двароў, 12 жыхароў.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1908 год — 3 двары, 14 жыхароў.
- 1940 год — 50 двароў, 240 жыхароў.
- 1959 год — 364 жыхары (паводле перапісу).
- 1997 год — 29 двароў, 44 жыхары.
- 2004 год — 19 гаспадарак, 26 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх