Мульт асобы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мульт асобы
Мульт личности
Першая застаўка праграмы (з 15 лістапада 2009 па 3 ліпеня 2011 года)
Першая застаўка праграмы (з 15 лістапада 2009 па 3 ліпеня 2011 года)
Жанр мультфільм
Рэжысёр(ы) Васіль Пічул
Сцэнарыст(ы)
Вытворчасць ААТ «Первый канал», ТАА «Пространство идей»
У галоўных ролях Вядомыя людзі, знакамітасці
Кампазітар Фелікс Ільіных,
Уладзімір Сайко
Краіна вытворчасці Расія
Мова руская
Колькасць сезонаў 4
Колькасць выпускаў 45
Вытворчасць
Прадзюсар(ы) Канстанцін Эрнст, Ганна Ліберман, Давід Ліберман, Данііл Ліберман
Выканаўчы прадзюсар(ы) Данііл Азадаў
Працягласць 26 хв.
Вяшчанне
Тэлеканал(ы) Першы канал
Фармат выявы камп’ютарная анімацыя
Перыяд трансляцыі 15 лістапада 2009 — сённяшні дзень
Прэм’ерныя паказы 15 лістапада 2009
Храналогія
Падобныя перадачы Масяня, Тушыце святло, Лялькі
Спасылкі
1tv.ru/multi/
IMDb ID 4570678

«Мульт асобы» (руск.: Мульт личности) — парадыйнае анімаванае шоу на Першым канале. Стваральнікі мультфільма — кампанія «Пространство идей».

У тэлеперадачы выкарыстоўваюцца вобразы знакамітых людзей у мультыплікацыйным увасабленні. Як правіла, адзін сюжэт з удзелам двух, радзей трох або чатырох персанажаў цягнецца 3—4 хвіліны. У сюжэтах абыгрываюцца вядомыя ўсім падзеі або характэрныя рысы характару знакамітасцей. Рэжысёр шоу Васіль Пічул раней прымаў удзел у стварэнні перадачы «Лялькі».

Тэлеперадача выклікала бурную рэакцыю ў расійскай і замежнай прэсе і благасферы. Асаблівую цікавасць выклікаў 4-ы эпізод, які выйшаў у эфір у межах навагодняга шоу на Першым канале хутка пасля бою курантаў. У ім, упершыню з пачатку кіравання прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, па дзяржаўным тэлебачанні была паказана анімацыйная карыкатура на яго самога і прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева. Па меркаванні сцэнарыста праграмы «Лялькі» Віктара Шандаровіча, «Гэта не пародыя на Лялькі, гэта сімуляцыя сатыры»[1].

Спіс спарадыраваных знакамітасцей[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]