Муя Вээтам

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Муя Вээтам
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 2 сакавіка 1907(1907-03-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 снежня 1995(1995-12-15)[1] (88 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Муж Aleksander Ristmägi[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, паэтка, перакладчыца

Му́я Вэ́этам (эст.: Muia Veetamm, сапраўднае імя Эльтс Ры́стмягі (эст.: Elts Ristmägi); нар. 2 сакавіка 1907, Трыйгійская воласць, павет Хар'ю, Эстонія — 15 снежня 1995, Талін, Эстонія) — эстонская пісьменніца.

У 19291931 гадах вучылася ў Талінскім каледжы Таварыства народных універсітэтаў. Друкавалася з 1936 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У кнігах вершаў «Вачамі і сэрцам» (1949), «Успаміны пра пройдзены шлях» (1955) грамадзянская і пейзажная лірыка, у зборніках «Жалейка і люстэрка» (1959), «Сцяжыны і дзверы» (1968), «На мяжы мора і сушы» (1974), «Канапляны парус» (1982) актуальныя праблемы сучаснага грамадскага жыцця. Аўтар паэтычных і празаічных твораў для дзяцей, публіцыстычнай кнігі «Кветкі і карані» (1962), п'ес, лібрэта опер.

На эстонскую мову пераклала асобныя творы П. Броўкі (у зборніку «А дні ідуць», 1964), Я. Купалы (у зборніку «А зязюлька кукавала…», 1966), Я. Коласа (у зборніку «Звон шыбаў», 1968), Васіля Віткі (1980)[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Elts Ristmägi // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Veetamm, Muia

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]