Перайсці да зместу

Мікалай Іванавіч Пашкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Іванавіч Пашкевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 ліпеня 1958(1958-07-05) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мовазнавец, пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Мікалай Іванавіч Пашкевіч (нар. 5 ліпеня 1958, в. Рубель, Столінскі раён) — беларускі мовазнавец, пісьменнік.

Вучыўся ў 1965—1975 гадах у Рубельскай сярэдняй школе, у 1976—1978 гадах служыў тэрміновую вайсковую службу. Скончыў філалагічны факультэт і завочна аспірантуру Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна (БрДУ імя А. С. Пушкіна). З 1988 г. выкладаў на кафедры беларускага мовазнаўства, з 2013 па 2014 г. — на кафедры журналістыкі філалагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна .

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (2015 г.) і Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

Аўтар вучэбна-метадычнага дапаможніка для студэнтаў ВНУ, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Беларуская філалогія», — «Праблемы транслінгвістыкі. Тэорыя і практыка» (2010).

Аўтар навуковых выданняў: «Праца з тэкстам на ўроках беларускай мовы» (Брэст, 1993; у суаўтарстве), «Рыторыка: метад. рэкамендацыі для філал. фак. і фак. замеж. моў» (Брэст, 2004), «Рыторыка: практыкум для філалагічных спецыяльнасцей універсітэта» (Брэст, 2006), «Рубельскі лексіка-фразеалагічны слоўнік: для студэнтаў-філолагаў» (Брэст, 2008) «Рубельскі лексіка-фразеалагічны слоўнік: для студэнтаў-філолагаў» (Брэст, 2008), калектыўнага зборніка «Слова і фразеалагізм у літаратурным і дыялектным кантэксце» (Брэст, 2004), а таксама навукова-папулярнай кнігі «У родным слове адгукаецца душа…» (Брэст, 2012) і дакументальна-мастацкай аповесці «Вера» (Брэст, 2014).

Кніга «Вера» ў 2015 г. намінавалася на літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца.

Асноўныя публікацыі

[правіць | правіць зыходнік]