Мікалай Ігнатавіч Касцюкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Ігнатавіч Касцюкевіч
Дата нараджэння 9 мая 1904(1904-05-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 снежня 1978(1978-12-09) (74 гады)
Род дзейнасці вучоны
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1961)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі

Заслужаны дзеяч навукі БССР[d] (1975)

Мікалай Ігнатавіч Касцюке́віч[1] (9 мая 1904 — 9 снежня 1978) — вучоны ў галіне лясной метэаралогіі, доктар сельскагаспадарчых навук (1961), прафесар (1962), Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1975).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся у вёсцы Варкавічы Мінскай губерні (зараз у Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1928 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію сельскай і лясной гаспадаркі. Працаваў памочнікам таксатара, таксатарам у Магілёўскім абласным землеўпраўленні[2]. З 1930 года навучаўся ў аспірантуры пры Беларускім навукова-даследчым інстытуце лясной гаспадаркі. У 1934—1937 гг. праходзіў стажыроўку ў Ленінградскай геафізічнай абсерваторыі і пасля быў накіраваны ў Беларускую геафізічную абсерваторыю на пасаду загадчыка аддзелам аэралогіі[2]. Пазней працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце лясной гаспадаркі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля дэмабілізацыі працаваў у Інстытуце лесу Акадэміі навук БССР, дзе займаў пасаду загадчыка лабараторыяй лясной гідралогіі і лесагідрамеліярацыі. У 1949 годзе абараніў дысертацыю на ступень кандыдата тэхнічных навук. У 1956 годзе М. І. Касцюкевіч абіраецца на пасаду дэкана завочнага факультэта Беларускага тэхналагічнага інстытута, якую займае да 1961 года. З 1957 года дацэнт кафедры метэаралогіі і кліматалогіі, у 1963—1974 гг. — загадчык кафедрай.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

М. І. Касцюкевічу належаць навуковыя працы па гідралагічнай ролі лясоў, лясной метэаралогіі, ахове прыроды. Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку падручніка «Введение в лесную метеорологию» (1969)[2]. Сярод апублікаванага:

  • Атмосферный воздух и охрана его от загрязнений // Охрана природы, Мн., 1969. (разам з А. Х. Шклярам);
  • Лесная метеорология. 2 изд. — Мн., 1975.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  2. 2,0 2,1 2,2 Лесной журнал, № 3, 1974. — С. 174—175.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]