Абрам Хаімавіч Шкляр
Выгляд
Абрам Хаімавіч Шкляр | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 27 верасня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 студзеня 1977 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | географ, кліматолаг |
Навуковая сфера | кліматалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар геаграфічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у |
Абрам Хаімавіч Шкляр (27 верасня 1910, Магільна, Уздзенскі раён, Мінская вобласць — 1 студзеня 1977, Мінск) — беларускі географ i кліматолаг. Доктар геаграфічных навук (1964), прафесар (1965).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў БСГА (1931) У 1940—1941 гг. і з 1946 г. выкладчык фізічнай геаграфіі БДУ, з 1974 г. загадчык кафедры ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы па сельскагаспадарчай кліматалогіі, феналогіі, ахове прыроды, фізічнай геаграфіі Беларусі, па меліярацыі Палесся. У аснову кліматычнага раянавання А. X. Шкляр паклаў сумы тэмператур паветра вышэй 10 °C і паказчыкі ўвільгатнення тэрыторыі (адносіны сумы ападкаў да выпаральнасці).
Аўтар дапаможнікаў па геаграфіі для вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Удзельнічаў у складанні Атласа БССР.
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Прырода Беларусі: Фізіка-геагр. агляд / В. А. Дзяменцьеў, А. Х. Шкляр, В. П. Якушка. — Мн.: Дзярж. вуч.-пед. выд-ва М-ва асветы БССР, 1959. — 315 c.
- Атмосферный воздух и охрана его от загрязнений // Охрана природы, Мн., 1969. (разам з М. І. Касцюкевічам)
- Климатические ресурсы Белоруссии и использование их в сельском хозяйстве / А. Х. Шкляр. — Мн.: Вышэйшая школа, 1973. — 430 c.
- Календарь природы Белоруссии / А. Х. Шкляр. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — 262, [2] с.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 428. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Шкляр Абрам Хаімавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 379.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- У прыроды няма дрэннай пагоды… Архівавана 4 сакавіка 2016. // Грамадска-палітычная газета Уздзенскага раёна «Чырвоная зорка»
- Бібліяграфія
- Электронны каталог бібліятэкі Беларускага тэхналагічнага ўніверсітэта Архівавана 16 верасня 2017.
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 27 верасня
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Памерлі 1 студзеня
- Памерлі ў 1977 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі БДУ
- Дактары геаграфічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Члены Беларускага геаграфічнага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне
- Географы Беларусі
- Кліматолагі
- Папулярызатары навукі
- Члены КПСС