Мікалай Іларыёнавіч Сямейка
Мікалай Іларыёнавіч Сямейка | |
---|---|
укр.: Микола Іларіонович Семейко | |
Дата нараджэння | 25 сакавіка 1923[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 красавіка 1945[1] (22 гады) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы СССР |
Гады службы | 1940—1945 |
Званне |
гвардыі |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Мікала́й Іларыё́навіч Сяме́йка (25 сакавіка 1923, горад Славянск, Данецкая губерня[3] — 20 красавіка 1945, Усходняя Прусія) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Двойчы Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]М. І. Сямейка нарадзіўся 25 сакавіка 1923 года ў Славянску (зараз у Данецкай вобласці). Скончыў няпоўную сярэднюю школу. У Чырвонай Арміі з 1940 года. У 1942 годзе скончыў Варашылаўградскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў і Курсы ўдасканалення начсаставу. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з сакавіка 1943 года. Камандзір экіпажа, звяна, эскадрыллі, штурман штурмавога авіяцыйнага палка. Удзельнік баявых дзеянняў на Паўднёвым, 4-м Украінскім, 3-м Беларускім франтах, Сталінградскай бітвы, вызвалення Данбаса, Крыма, Украіны, Беларусі. Здзейсніў за гады вайны 227 баявых вылетаў.
Загінуў у баі на тэрыторыі Усходняй Прусіі 20 красавіка 1945 года.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка» (19.04.1945)
- Медаль «Залатая Зорка» (29.06.1945)
- 2 ордэны Леніна
- 4 ордэны Чырвонага Сцяга
- Ордэн Багдана Хмяльніцкага 3 ступені
- Ордэн Аляксандра Неўскага
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- медалі
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Бронзавы бюст Героя на яго радзіме у Славянску.
- 19—21 красавіка 2013 г. у Славянску праводзіўся адкрыты абласны турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці М. І. Сямейкі[4].
Зноскі
- ↑ а б в Семейко Николай Илларионович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Семейко Николай Илларионович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
- ↑ Зараз у Данецкай вобласці Украіны
- ↑ Сайт ДЮСШ «Школа Боротьби» Архівавана 29 красавіка 2013. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сяме́йка Мікалай Іларыёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 343. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Семе́йко Николай Илларионович // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 225. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Іларыёнавіч Сямейка на сайце «Героі краіны»
- Сямейка Мікалай Іларыёнавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Семейко Николай Илларионович Архівавана 9 лютага 2015. (руск.)
- Семейко Николай Илларионович (руск.) // На сайце donbass.NAME
- Нарадзіліся 25 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Славянскім раёне (Данецкая вобласць)
- Памерлі 20 красавіка
- Памерлі ў 1945 годзе
- Памерлі ва Усходняй Прусіі
- Ваенныя лётчыкі СССР
- Военачальнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага III ступені
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Асобы
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Двойчы Героі Савецкага Саюза
- Капітаны СССР