Мікалай Апанасавіч Цішчанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Мікалай Апанасавіч Цішчанка
Дата нараджэння 24 лютага 1925(1925-02-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 студзеня 1996(1996-01-08) (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Flag of the Soviet Union.svg СССР, Flag of Belarus.svg Беларусь
Навуковая сфера анкалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Адэскі нацыянальны медыцынскі ўніверсітэт
Узнагароды
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

Мікалай Апанасавіч Ці́шчанка[1] (24 лютага 1925 — 8 студзеня 1996) — беларускі вучоны ў галіне анкалогіі, доктар медыцынскіх навук (1971), прафесар (1973).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Чарнатычы (зараз у Чарнігаўскай вобласці Украіны). У 1942—1945 гг. працаваў на металургічных заводах у Варашылаўградзе і Чалябінску[2]. У 1952 годзе скончыў Адэскі медыцынскі інстытут. У 1953—1955 гг. працаваў у Магілёўскім абласным анкалагічным дыспансеры ўрачом, галоўным урачом[2]. У 1956—1958 гг. праходзіў навучанне ў аспірантуры пры кафедры анкалогіі Ленінградскага інстытута ўдасканалення ўрачоў. У 1958—1959 гг. працаваў урачом у хірургічным аддзяленні 3-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска. Абараніў дысертацыю на тэму «Радикальная операция удаления региональных лимфоузлов при раке нижней губы» і ў 1959 годзе атрымаў ступень кандыдата медыцынскіх навук[2].

У 1959—1960 гг. М. А. Цішчанка на пасадзе асістэнта кафедры хірургіі ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў, з 1960 года асістэнт кафедры анкалогіі, у 1968—1973 гг. дацэнт, з 1973 года — прафесар[2]. У 1970 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Материалы к анатомии и клинике панкреатодуоденального рака»[2]. У 1982—1991 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, з 1992 года — прафесар.

Памёр М. А. Цішчанка ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па дыягностыцы і лячэнні пухлін страўнікава-кішэчнага тракту, падстраўнікавай залозы, жоўцевых шляхоў. Распрацаваў і ўкараніў метад радыкальных аперацый пры метастазах раку на шыі[1]. Аўтар 112 навуковых прац, двух манаграфій, чатырох рацыяналізатарскіх прапаноў[2]. Сааўтар патэнта «Способ пластики безнадкостничных дефектов покровных тканей черепа»[3]

Сярод апублікаванага:

  • Клиника и дифференциальная диагностика механических желтух. — Мн.: Беларусь, 1973.;
  • Реабилитация радикально оперированных больных по поводу опухолей толстой кишки.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]