Мікалай Васілевіч Суша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Васілевіч Суша
Дата нараджэння 4 лютага 1952(1952-02-04) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук[1]
Альма-матар

Мікалай Васілевіч Су́ша (4 лютага 1952, вёска Вайнілава, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне эканомікі і кіравання. Кандыдат эканамічных навук (1997), доктар эканамічных навук[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1985). З 1973 года на партыйнай рабоце. З 1980 дырэктар завода «Біяпрадукт», з 1987 года намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама, у 1989—1993 гадах прэзідэнт Саюза кааператываў Беларусі. Заснавальнік Мінскага інстытута кіравання (з 1994 года яго рэктар), заснавальнік і галоўны рэдактар часопіса «Экономика. Управление. Право». Распрацаваў стратэгію кіравання інавацыямі ў сістэме вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Сярод апублікаванага:

  • Суша Н. В., Гедранович В. В., Пикуль М. И., Спирков С. Н., Таборовец В. В. Стандарт предприятия: Работы курсовые и дипломные. Структура и правила оформления. СТП МИУ 2.0.01-10 / авт-сост. Н. В. Суша и [др.]. — Мн.: Изд-во МИУ, 2010. — 48 с.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]