Мікалай Васілевіч Тарасюк

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Мікалай Васільевіч Тарасюк)
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Тарасюк
Партрэт
Адкрыццё выстаўкі Мікалая Тарасюка ў музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. Мінск, 7 жніўня 2012
Род дзейнасці: разьба па дрэве
Дата нараджэння: 22 мая 1932(1932-05-22)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 15 студзеня 2015(2015-01-15) (82 гады)
Месца пахавання:
Жонка: Надзея Максімчык
Дзеці: сын, дзве дачкі
Узнагароды і прэміі:
Залаты медаль ВДНГ
Commons-logo.svg Мікалай Тарасюк на Вікісховішчы

Мікала́й Васі́левіч Тарасю́к (22 мая 1932, в. Стойлы, цяпер Пружанскі раён Брэсцкай вобласці — 15 студзеня 2015) — беларускі разьбяр, музычны майстар. Народны майстар Рэспублікі Беларусь (1989).

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 22 мая 1932 года (паводле іншых звестак — 8 мая[1]) ў вёсцы Стойлы (цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці). Пачаў працаваць з васьмігадовага ўзросту, пасвячы каровы. Бацька з маці мелі добры надзел зямлі, чатыры каровы, двое коней, конную малацілку, рыбацкія снасці. Пасля далучэння Заходняе Беларусі да БССР і сканчэння 2-й сусветнай вайны ўся маёмасць перайшла ў калгас[2].

Пасля вайны Мікалай пайшоў у другі клас пачатковай школы. Скончыўшы чатырохгодку, дапамагаў бацькам па гаспадарцы, пасля працаваў у калгасе. Аднак, застудзіўшыся на калгаснай сенажаці, прахварэў 16 гадоў, атрымаў інваліднасць. У 1953 годзе павянчаўся з Надзеяй Максімчык родам з-пад Кобрына[3]. З ёй мелі сына (памёр у маладым узросце) і двух дачок. Жонка памерла ў 2006 годзе.

У 2007 годзе памерла апошняя суседка Мікалая Тарасюка, і ён некаторы час з'яўляўся адзіным жыхаром роднай вёскі[2]. Жыў у бацькоўскай хаце, трымаў хатнюю скаціну, птушак, сабак і катоў. У падоранай яму кватэры ў Пружанах жыла яго дачка.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Музей «Успаміны Бацькаўшчыны»
Nuvola apps kview.svg Вонкавыя медыяфайлы
Постаці. Мікалай Тарасюк
Выявы
Searchtool.svg Народны майстар з-пад Пружан дасціпна высмеяў Лукашэнку
Відэафайлы
Nuvola apps kaboodle.svg Постаці. Мікалай Тарасюк

Разьбой па дрэве і пляценнем з лазы захапіўся з дзяцінства. Выразаць цацкі з дрэва пачаў для гульняў уласным дзеткам, лічачы гэта не больш, чым забавай. Аднак у пачатку 80-х гадоў XX стагоддзя зноў звярнуўся да былога занятку. Пачаў выкарыстоўваць таксама фарбу, салому, каляровыя балахоны з абрэзкаў тканіны. Спрабаваў выставіць свае творы ў Пружанах, Камянцы. Аднак найбольшай вядомасці Мікалай Тарасюк здолеў дасягнуць падчас правядзення Усесаюзнага фестываля народнай творчасці ў 1987 годзе. За выстаўку ў Маскве атрымаў Залаты медаль ВДНГ і медаль лаўрэата фестывалю, пасля чаго пачаліся персанальныя выстаўкі.

Беларускай сялянскай працы прысвечаныя цэлыя кампазіцыі з дрэва, лазы і саломкі: «Сялянскі дворык», «Апрацоўка ільну», «Жорны», «Збор ураджая», «Жніво», «Мыццё бялізны», «Кросны» і іншыя. Кампазіцыі, прысвечаныя народным абрадам беларусаў: «Вяселле», «Каляды», «Вячоркі», «Хаўтуры» ды інш. Мае таксама творы, прысвечаныя цяжкаму эканамічнаму становішчу сялян пад рознымі ўладамі. Стварэнне твораў пачынае з прыдумвання назвы-подпісу, пасля чаго выразае да яго кампазіцыю.

Творчасць Мікалая Тарасюка

Праз пэўны час колькасць экспанатаў вырасла настолькі, што месца ў хаце ўжо не хапала. У 1994 годзе[4] Мікалай пабудаваў побач асобную хатку для экспанатаў, назваўшы яе музеем «Успаміны Бацькаўшчыны». Музей, аналагаў якому няма ў Беларусі, змяшчае каля 300 аўтарскіх работ. Творы майстра экспануюцца ў адной з залаў музея-сядзібы «Пружанскі палацык», у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры, Брэсцкім краязнаўчым музеі[5], Мотальскім музеі народнай творчасці і за межамі Беларусі.

Мікалай Тарасюк таксама займаецца майстраваннем музычных інструментаў: дудак, губных гармонікаў.

У 2008 годзе выдадзены альбом-манаграфія «Сялянская энцыклапедыя ў творах Мікалая Тарасюка», які стаў першым выданнем падобнага кшталту ў Беларусі пра творчасць народнага майстра[6]. А яго творчасць атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь[7].

У Польшчы пра Мікалая Тарасюка зняты фільм «Гаспадар»[8].

Шведскі часопіс «Hemslöjden(шведск.) бел.» (па-беларуску: «Рамяство») у адным са сваіх нумароў пяць старонак прысвяціў творчасці Мікалая Тарасюка[6].

Беларуская мастацтвазнаўца Вольга Лабачэўская так ахарактарызавала творчасць майстра:

" Як Пірасмані — сапраўдны брэнд Грузіі, Тарасюк — сапраўдны брэнд Беларусі.
Вольга Лабачэўская
«Вечерний Брест». У сталічным музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася выстава Мікалая Тарасюка
"

.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровая грамата за ўдзел у абласной выставе народнай творчасці «Фарбы зямлі палескай». Брэст, 2005

Народны майстар Рэспублікі Беларусь (1989) па драўлянай скульптуры.

Лаўрэат Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці (1987)[9], спецыяльнай прэміі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» ў намінацыі «Народная творчасць» (2002).

Зноскі

  1. За мяжу – з драўлянымі аднавяскоўцамі. Новости Беларуси (16 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2013. Праверана 13 студзеня 2017.
  2. 2,0 2,1 Святлана Яскевіч Успаміны Бацькаўшчыны майстра са Стойлаў. Звязда (12 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2012. Праверана 13 студзеня 2017.
  3. Дарафей Фіёнік Мiкалая Тарасюка ўспамiны Бацькаўшчыны (20 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2013. Праверана 13 студзеня 2017.
  4. Ю. В. Колток «Деревянный народ» Тарасюка (руск.) . Сайт юных спасателей-пожарных еврорегиона «Буг». Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2013. Праверана 13 студзеня 2017.
  5. Тамара Цібароўская Долгая дорога в Стойлы: чем сегодня живёт «деревянный мир» народного мастера Николая Тарасюка? (руск.)  (17 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2012. Праверана 13 студзеня 2017.
  6. 6,0 6,1 Ларыса Быцко. Святло драўлянага свету // Вечерний Брест. — 8 мая 2012.
  7. Дадатак 2 да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 19.08.2009 № 1088 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, змяненні катэгорый, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 i ад 3 верасня 2008 г. № 1288» (руск.) . Банк законов. Праверана 13 студзеня 2017.
  8. Людміла Бунеева За мяжу — з драўлянымі аднавяскоўцамі. Вечерний Брест (14 мая 2010). Праверана 13 студзеня 2017.
  9. Василий Матвеев Пружанский мастер создал коллекцию из 30 тысяч резных человечков. Виртуальный Брест (23 мая 2010). Праверана 13 студзеня 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Здановіч І. Ю. Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэння з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік — Пружаны, 2003. — 144 с.
  • Сялянская энцыклапедыя ў творах Мікалая Тарасюка [Выяўленчы матэрыял]: альбом-манаграфія / аўтар тэксту і ўкладальнік В. Лабачэўская; фотамастак Г. Ліхтаровіч — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2008. — 176 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]