Брестская газета

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Брэсцкая газета»
Фармат 24-палосны штотыднёвiк, фармат А3

Выдавец Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Брэсцкая газета»
Галоўны рэдактар Віктар Марчук
Заснавана 18 лістапада 2002
Палітычная прыналежнасць Незалежная
Галоўны офіс Брэст, вул. Інтэрнацыянальная, 16 - 105, 224030
Вэб-сайт www.b-g.by

«Брэсцкая газета» — гэта беларуская недзяржаўная газета, якая выдаецца з 18 лістапада 2002 года[1]. Распаўсюджваецца праз кіёскі «Белсаюздруку», па падпісцы «Белпошта», праз аб'екты рознічнага гандлю у горадзе Брэсце і Брэсцкай вобласці. Друкуецца пераважна на рускай мове.

Выходныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

24-палосны тыднёвік фармату А3. Тыраж (студзень 2017 года) 5200 экзэмпляраў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы нумар «Брэсцкай газеты» выйшаў на 12 старонках. Максімальны аб'ём за час выхаду газеты — 40 старонак[2]. Дзень выхаду — чацвер. Першая и апошняя старонкі — двухкаляровыя (чорны + чырвоны).

Сённяшні дзень[правіць | правіць зыходнік]

«Брэсцкая газета» выходзіць на 24 старонках. Яна пазіцыянуе сябе як газета для ўсёй сям'і, дзе друкуецца рознабаковая інфармацыя не толькі пра Брэст і вобласць, а таксама пра ўсю краіну і свет увогуле. У кожным нумары ёсць праграмма тэлебачання (38 каналаў), красворд, гараскоп, анекдоты, рэклама. Асноўнае рэдакцыйнае правіла — не навязваць чытачу сваю думку, каб ён меў магчымасць самастойна зрабіць вывады.

У кастрычніку 2013 года «Брэсцкая газета» абнавіла дызайн: змяніліся вёрстка, шрыфты, нават лагатып[3]. Зараз дызайн і фармат падачы інфармацыі адпавядаюць сучасным тэндэнцыям газетнай індустрыі.

Уваходзіць у склад "Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб'яднаныя Масмедыі».

«Брэсцкая газета» у сеціве[правіць | правіць зыходнік]

З 2009 года у «Брэсцкай газеты» ёсць свой сайт, на якім напачатку з'яўлялася інфармацыя, якая змяшчалася і ў друкаванай версіі. Змест сайта абнаўляўся адзін раз на тыдзень.

З 2017 года дызайн сайта абнавіўся. Змянілася падача інфармацыі, навіны сталі публікавацца штодня. Таксама на сайце ёсць аўтарскія матэрыялы, якія не друкуюцца ў газеце, відэазапісы, фотарэпартажы, апытанкі.

З 2011 года «Брэсцкая газета» пачала весці анлайн-трансляцыі. Упершыню 6 ліпеня карэспандэнты перадавалі ў прамым эфіры, што адбывалася на маўклівай акцыі пратэста ў Брэсце[4].

Аўтары ў штаце[правіць | правіць зыходнік]

  • Віктар Марчук, дырэктар — галоўны рэдактар
  • Людміла Селех, карэспандэнт
  • Таццяна Гапеева, карэспандэнт
  • Ірына Шаціла, карэспандэнт
  • Ала Верстава, карэспандэнт
  • Алеся Сіманоўская, карэспандэнт

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Дыплом Брэсцкага аблвыканкама «За канструктыўны падыход да асвятлення розных сфер жыццядзейнасці рэгіёна» (2010)[5].
  • Прэмія старшыні Брэсцкага аблвыканкама «За актыўную журналісцкую пазіцыю» у журналісткі Жанны Сідарук (2011)[6], якая перадала яе сям'і актывіста Івана Стасюка, затрыманага напярэдадні акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» і арыштаванага на 10 сутак за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі[7].
  • Дыплом за першае месца ў намінацыі «Лепшае журналісцкае раследаванне і зваротная сувязь з чытачамі» конкурсу «Лепшая рэгіянальная газета года 2013», арганізаванага Асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб'яднаныя Масмедыі»[8].
  • Дыплом трэцяй ступені ў намінацыі «Лепшы аналітычны матэрыял» конкурсу «Лепшая рэгіянальная газета 2015», арганізаванага Асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб'яднаныя Масмедыі»[9].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]