Мікалай Сяргеевіч Загвоздзін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Мікалай Загвоздзін
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Мікалай Сяргеевіч Загвоздзін
Нарадзіўся 31 жніўня 1991(1991-08-31)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Спадарожнік
Нумар 52
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2008 — 2012 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2010 — 2011   Беларусь Бяроза-2010 45 (2)
2011   Беларусь Хімік (Светлагорск) 12 (1)
2012   Беларусь Дынама-2 (Мінск) 33 (9)
2013 Беларусь Гарадзея 8 (1)
2014 — 2016 Беларусь Гомельчыгунтранс 61 (7)
2016 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 14 (1)
2017 Беларусь Ліда 14 (1)
2017 — 2019 Беларусь Лакаматыў (Гомель) 54 (7)
2019 — Беларусь Спадарожнік (Рэчыца)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 жніўня 2019.


Мікалай Загвоздзін (нар. 31 жніўня 1991, Калінкавічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца рэчыцкага «Спадарожніка».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец калінкавіцкага футбола, аднак яшчэ ва ўзросце 14 гадоў перайшоў у мінскае «Дынама». Кар’еру пачынаў у дублі мінскай каманды, але, не здолеўшы прабіцца ў асноўны склад, выступаў на правах арэнды ў «Бярозе-2010», светлагорскім «Хіміку» і «Дынама-2». У 2013 годзе перайшоў у статусе свабоднага агента ў «Гарадзею».

З 2014 па 2016 год выступаў за «Гомельчыгунтранс», стаўшы адным з лідараў каманды. У другой палове сезона 2016 перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[2], але не здолеў з камандай захаваць месца ў Вышэйшай лізе. У лютым 2017 года падпісаў кантракт з «Лідай»[3], які пакінуў у ліпені 2017 года[4]. Са жніўня 2017 года выступаў за гомельскі «Лакаматыў»[5].

У жніўні 2019 года пакінуў гомельскі клуб[6] і неўзабаве папоўніў склад рэчыцкага «Спадарожніка»[7].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Загвоздзін выступаў за юнацкую зборную (да 19) на мемарыяле Гранаткіна ў 2009 годзе, правёўшы за зборную 4 матчы.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 дубль Дынама Беларусь 20 1
2009 дубль Дынама Беларусь 15 0
2010 Д3 Бяроза-2010 Беларусь 33 2
2011 (1) Д3 Бяроза-2010 Беларусь 12 0
2011 (2) Д2 Хімік Беларусь 12 1
2012 Д3 Дынама-2 Беларусь 33 9
2013 Д2 Гарадзея Беларусь 8 1
2014 Д2 Гомельчыгунтранс Беларусь 28 5
2015 Д2 Гомельчыгунтранс Беларусь 21 0
2016 (1) Д2 Гомельчыгунтранс Беларусь 12 2
2016 (2) Д1 Граніт Беларусь 14 1
2017 (1) Д2 Ліда Беларусь 14 1
2017 (2) Д2 Лакаматыў Беларусь 14 1
2018 Д2 Лакаматыў Беларусь 28 4
2019 (1) Д2 Лакаматыў Беларусь 12 2

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]