Мікалай Мікалаевіч Кашэўскі
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Мікалай Мікалаевіч Кашэўскі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
5 кастрычніка 1980[1][2] (42 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 190 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 81 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Мікалай Кашэўскі (нар. 5 кастрычніка 1980, Жодзіна) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у крыварожскім «Крыўбасе».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец жодзінскага футбола, з 2003 года доўгі час гуляў ва Украіне за розныя клубы. У пачатку 2011 года перайшоў у «Гомель», дзе ў пачатку 2012 года атрымаў месца асноўнага цэнтральнага абаронцы і капітана каманды пасля Сяргея Канцавога. У «Гомелі» вызначыўся выдатнымі бамбрардзірскімі паказчыкамі: за два гады забіў 13 галоў у чэмпіянаце.
У студзені 2013 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[3]. У салігорскім клубе стаў асноўным левым абаронцам, але часам выступаў і ў цэнтры.
У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[4]. У сезоне 2014 стаў выступаць на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У жніўні 2014 года атрымаў траўму, вярнуўся ў строй у лістападзе таго ж года. У студзені 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў салігорскі клуб[5].
У студзені 2015 года цікавасць да Кашэўскага праяўляла малдаўская «Дачыя», але кантракт так і не быў заключаны[6]. У выніку ў лютым 2015 года стаў іграком «Віцебска»[7] і быў прызначаны капітанам каманды.
У студзені 2016 года прыбыў у латвійскі «Спартак», які ўзначаліў беларускі спецыяліст Алег Кубараў[8] і ў выніку пачаў у гэтым клубе сезон 2016. Разам са «Спартаком» стаў чэмпіёнам Латвіі, хоць большую частку сезона быў вымушаны прапусціць з-за траўмы.
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Згуляў у некалькіх матчах за нацыянальную зборную на працягу 2006—2009.
Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У студзені 2017 года, пасля таго як Кубараў узначаліў салігорскі «Шахцёр», Кашэўскі ўвайшоў у трэнерскі штаб гарнякоў[9], дзе адказваў за абарону. У ліпені 2017 года разам з усім трэнерскім штабам «Шахцёра» быў адпраўлены ў адстаўку[10].
У студзені 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Кубарава ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[11]. У канцы 2018 года ўслед за Кубаравым пакінуў жодзінскі клуб[12].
З 2019 года быў памочнікам Кубарава ў латвійскай «Елгаве», у жніўні 2020 года разам з ім пакінуў клуб[13].
У пачатку 2021 года далучыўся да трэнерскага штаба крыварожскага «Крыўбаса»[14].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2013
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2011, 2014
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2011, 2014
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012
Чэмпіён Латвіі: 2016
Найлепшы абаронца чэмпіянату Беларусі: 2012
У складзе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2012, 2013
Зноскі
- ↑ Nikolai Kashevski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mikalay Kashewski // FBref.com
- ↑ Николай Кашевский подписал контракт с солигорским «Шахтером» Архівавана 27 чэрвеня 2015.
- ↑ Футбол. Николай Кашевский продлил контракт с солигорским "Шахтером"
- ↑ Кашевский, Осипенко и Галюза покинут «Шахтер»
- ↑ Наша "Дачия". Сломанные носы
- ↑ Николай Кашевский и Владислав Павленко пополнили ряды "Витебска"
- ↑ Николай Кашевский на просмотре в юрмальском "Спартаке"
- ↑ Кашевский вошел в тренерский штаб «Шахтера»
- ↑ Кубарев отправлен в отставку с поста главного тренера солигорского "Шахтера"
- ↑ Кашевский и Тучинский вошли в тренерский штаб "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Яхая в “Аль-Фейху”, Гуренко туда же?
- ↑ Олег Кубарев уволен с поста главного тренера "Елгавы"
- ↑ Футбол. Николай Кашевский пополнит тренерский штаб "Кривбасса" из украинского Д3
- Нарадзіліся 5 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1980 годзе
- Нарадзіліся ў Жодзіне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Спартак Юрмала
- Ігракі ФК Віцебск
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Таўрыя Сімферопаль
- Ігракі ФК Марыупаль
- Ігракі ФК Металург Запарожжа
- Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог
- Ігракі ФК Металург-2 Запарожжа
- Ігракі ФК СКВІЧ
- Ігракі ФК Дарыда
- Ігракі ФК СКАФ Мінск
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Рэал Мінск
- Футбольныя трэнеры Беларусі