Мікалай Мікалаевіч Тамашэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Мікалаевіч Тамашэвіч
Дата нараджэння 13 мая 1921(1921-05-13)
Месца нараджэння вёска Новыя Валосавічы, Барысаўскі павет,
Дата смерці 23 верасня 1983(1983-09-23) (62 гады)
Месца смерці Ленінград
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў Танкавыя войскі
Гады службы 19401956
Званне капітан
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
медалі

Мікалай Мікалаевіч Тамашэ́віч (13 мая 1921, вёска Новыя Валосавічы, Лепельскі раён, Віцебская вобласць — 23 верасня 1983) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

М. М. Тамашэвіч нарадзіўся ў вёсцы Новыя Валосавічы (цяпер у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). Скончыў 7 класаў і 2 курсы рачнога тэхнікума ў Мазыры. У Чырвонай Арміі з 1940 г. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. на Паўночна-Заходнім, Волхаўскім, Ленінградскім, Карэльскім франтах. Удзельнік абарончых баёў на тэрыторыі Латвіі, Эстоніі, абароны і прарыву блакады Леніграда, вызвалення Карэліі і Запаляр'я. У 1943 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў.

Экіпаж танка (7-я асобная гвардзейская танкавая брыгада) пад камандаваннем малодшага лейтэнанта М. М. Тамашэвіча вызначыўся 22 студзеня 1944 г. у ходзе баёў за вёску Кшэнціцы ў Ленінградскай вобласці: прарваў абарону праціўніка, трапіўшы ў акружэнне, на працягу 3-х дзён вёў абарону да падыходу асноўных сіл савецкай пяхоты.

У 1945 годзе М. М. Тамашэвіч скончыў Ленінградскую вышэйшую афіцэрскую бронетанкавую школу і працягваў службу ў Ленінградскай ваеннай акрузе (камандзір танкавага батальёна).

З 1956 г. капітан М. Тамашэвіч у запасе. Жыў і працаваў у Ленінградзе.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 412—413. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Мікалай Мікалаевіч Тамашэвіч на сайце «Героі краіны»