Мікалай Мікалаевіч Шарснёў
Мікалай Мікалаевіч Шарснёў | |
![]() | |
Адукацыя | |
---|---|
Дзейнасць | палітык |
Нараджэнне | 9 снежня 1960 (60 гадоў) |
Бацька | Мікалай Яфрэмавіч Шарснёў |
Мікала́й Мікала́евіч Шарснёў (нар. 9 снежня 1960, Прыгузкі, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (з 27.12.2014 г.). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы
Прызначаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў зааінжынерны факультэт Віцебскага ветэрынарнага інстытута па спецыяльнасці «заатэхнія».
Узначальваў калгас «Сцяг перамогі» Аршанскага раёна. У 1997—1998 гадах быў пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва «Дажынкі». З 1999 па 2002 гг. працаваў першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мінскага райвыканкама. У 2006 годзе прызначаны на пасаду дырэктара рэспубліканскага аб’яднання «Белптушкапрам». З верасня 2012 года — гендырэктар ААТ «1-я Мінская птушкафабрыка».
У верасні 2014 года прызначаны прызначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі — галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Жанаты, бацька дваіх дзяцей — сына і дачкі.
- Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Нарадзіліся 9 снежня
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
- Асобы
- Старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Памочнікі Прэзідэнта Беларусі
- Старшыні калгасаў
- Майстры спорту Расіі
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа