Уладзімір Панцялеевіч Кулакоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Панцялеевіч Кулакоў
сцяг
Старшыня Віцебскага аблвыканкама
24 снежня 1984 — лістапад 1994
Прэм’ер-міністр Уладзімір Бровікаў
Міхаіл Кавалёў
Вячаслаў Кебіч
Міхаіл Чыгір
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Іван Шыбека
Пераемнік Уладзімір Андрэйчанка
 
Партыя КПСС (з 1962)[1]
Адукацыя Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі
Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут
Нараджэнне 12 кастрычніка 1936(1936-10-12)[2] (84 гады)
 
Узнагароды

Уладзі́мір Панцяле́евіч Кулако́ў (нар. 12 кастрычніка 1936, в. Шамшы Жаркоўскага раёна Цвярской вобласці, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (19841994).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі і Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут.

Працоўную дзейнасць пачаў ў 1957 годзе галоўным спецыялістам саўгаса «Азярцы» Глыбоцкага раёна.

З 1958 па 1964 гады працаваў у сельскагаспадарчых органах Гродзенскай вобласці.

З 1964 па 1971 гады быў дырэктарам саўгаса «Малое Мажэйкава» Лідскага раёна[3].

Пасля працуе на пасадзе дырэктара рэспубліканскага трэста эксперыментальных баз Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР.

З 1978 года — начальнік рэспубліканскага аб’яднання «Сортзернапрам».

З 1981 года — першы намеснік міністра пладовагароднінай гаспадаркі БССР.

У 1983 годзе абіраецца 1-м намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама.

24 снежня 1984 года абіраецца старшынёй выканкама Віцебскага абласнога савета народных дэпутатаў[4]. Знаходзіўся на гэтай пасадзе да лістапада 1994 года.

3 21 кастрычніка 1999 года па 5 сакавіка 2007 года з’яўляўся старшынёй Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя[5].

У 1985—1990 гг. абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, быў членам ЦК КПБ.

Званне «Ганаровы грамадзянін горада Віцебска» было прысвоена 19.06.2019 г.

Зноскі