Пётр Яфімавіч Рубіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Яфімавіч Рубіс
Сцяг Старшыня Віцебскага аблвыканкама
8 снежня 1964 — 28 снежня 1977
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік Уладзімір Труноў
Пераемнік Іван Шыбека
Старшыня Расонскага раённага выканаўчага камітэта
1944 — 1949
1-ы сакратар Глыбоцкага раённага камітэта КПБ
1949 — 1962

Нараджэнне 14 кастрычніка 1916(1916-10-14)
Смерць 11 красавіка 1998(1998-04-11) (81 год)
Партыя УКП(б) (1942)[1]
Адукацыя Мінская вышэйшая партыйная школа
Дзейнасць палітык
Бітвы
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»

Пётр Яфі́мавіч Ру́біс (14 кастрычніка 1916, в. Цёсны Віцебскай губерні, Расійская імперыя — 11 красавіка 1998[2], Віцебск, Рэспубліка Беларусь) — беларускі дзяржаўны дзеяч, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (1964—1977).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19371940 гадах на службе ў РСЧА, на пачатак Вялікай Айчыннай вайны — загадчык аддзелам Расонскага райвыканкама.

З верасня 1941 года член Межаўскай падпольнай арганізацыі КП(б)Б-ЛКСМБ. 29 мая 1942 года рашэннем Расонскага падпольнага райкама КП(б) быў прызначаны начальнікам штаба па кіраўніцтву партызанскімі атрадамі Расонскага раёна[3]. З 26 жніўня 1942 года група была перайменавана ў Расонскую брыгаду імя Іосіф Вісарыёнавіч Сталіна[3]. З кастрычніка 1942 года член Расонскага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б.

З 1944 года старшыня Расонскага райвыканкама, у 1949—1962 першы сакратар Глыбоцкага райкама КПБ, начальнік Глыбоцкага сельскагаспадарчага вытворчага ўпраўлення.

З 12 студзеня 1963 да 28 снежня 1977 года ўзначальваў Віцебскі абласны выканаўчы камітэт.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (19621966), Вярхоўнага Савета БССР (19551959, 19671980), абіраўся членам ЦК КПБ.

Зноскі

  1. Біяграфія (руск.)
  2. Пётр Яфімавіч Рубіс. Віцебская энцыклапедыя (руск.)
  3. а б Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе. — Мн.: Беларусь, 2009. — С. 119. — 271 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0836-4. (руск.)