Мікалай Міхайлавіч Іванчанка
Мікалай Міхайлавіч Іванчанка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
13 красавіка 1947 (77 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Мікалай Міхайлавіч Іванчанка (13 красавіка 1947, в. Александрыя, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 13 красавіка 1947 года ў в. Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.
Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, інжынер-механік; Ленінградскі інжынерна-эканамічны інстытут імя П. Тальяці, арганізатар прамысловай вытворчасці.
Працаваў інжынерам Гомельскага завода металаканструкцый «Прамень»; інжынерам-тэхнолагам, старшым інжынерам, начальнікам зварачнай лабараторыі, намеснікам начальніка аддзела, намеснікам галоўнага інжынера Гомельскага радыёзавода; намеснікам галоўнага тэхнолага, намеснікам галоўнага інжынера, галоўным інжынерам аб'яднання «Стромаўталінія» ў г. Магілёве; загадчыкам аддзела па комплексным эканамічным і сацыяльным развіцці, першым намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкама; генеральным дырэктарам выканаўчай дырэкцыі ААТ «ІСБС» у г. Магілёве, старшынёй сходу ўстаноў — прэзідэнтам вытворча-камерцыйнай фірмы «Адоніс» у г. Магілёве; першым намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкама; віцэ-прэзідэнтам Магілёўскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў; генеральным дырэктарам ЗАТ «Магілёўская прамысловая кампанія» — віцэ-прэзідэнтам Магілёўскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў; генеральным дырэктарам Беларускага канцэрна па матэрыяльных рэсурсах «Белрэсурсы»; Намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Мінскай вобласці.
Старшыня Беларускай федэрацыі сучаснага пяціборства.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «90 гадоў міліцыі Беларусі», «60 гадоў Кемераўскай вобласці».
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае дачку.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)
- Нарадзіліся 13 красавіка
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Шклоўскім раёне
- Выпускнікі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
- Выпускнікі ІНЖЭКАНа
- Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў беларускай міліцыі»
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Мінскай вобласці