Александрыйскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Александрыйскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Шклоўскі раён
Уключае 51 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Вялікі Мяжнік
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 435
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Александры́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Вялікі Мяжнік.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Копыскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Александрыя. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Копыскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Шклоўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 сакавіка 1960 года ў склад сельсавета са Старасельскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Манькава і Ферма), з Уланаўскага сельсавета — 5 населеных пунктаў (Карзуны, Кар’ер 116, Нізоўцы, Прасалы, Тросенка)[1]. 12 жніўня 1980 года скасавана вёска Ферма[2]. 27 кастрычніка 1981 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вялікі Мяжнік[3]. 22 лютага 2012 года ў склад сельсавета са Славенскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Новыя Стайкі і Старыя Стайкі)[4]. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старасельскага сельсавета (31 населены пункт: аграгарадок Стараселле, вёскі Баркі 1, Баркі 2, Вялікае Уланава, Вялікая Лотва, Гаваракі, Гарадок, Гвалтоўнік, Дуброва, Дымава, Забор’е, Калінаўка, Каменка, Клін, Лідзіна, Лутна, Малая Лотва, Малое Уланава, Мацава, Новае Брашчына, Папоўка, Пясчанка, Сісенева, Смальянцы, Старое Брашчына, Троіца, Тросна, Трылесіна, Хацькова, Чырчына і Шчацінка)[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 1399 чалавек[6], з іх 91,5 % — беларусы, 6,8 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,6 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года (51 населены пункт) — 2435 чалавек[8].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 12 жніўня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 кастрычніка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 35 (1697).
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  5. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.