Александрыя (Шклоўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Александрыя
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
524 чалавекі
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2239
Аўтамабільны код
6
Александрыя на карце Беларусі ±
Александрыя (Шклоўскі раён) (Беларусь)
Александрыя (Шклоўскі раён)
Александрыя (Шклоўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Александрыя (Шклоўскі раён)

Александры́я[1] (трансліт.: Alieksandryja, руск.: Александрия) — аграгарадок у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці, на правым беразе ракі Дняпро. Цэнтр сельсавета Насельніцтва 524 чал. (2010). Знаходзіцца за 12 км на поўнач ад Шклова, за 1 км ад чыгуначнай станцыі Копысь.

Александрыя — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Тапонім Александрыя ўтварыўся ад імя заснавальніка паселішча — графа Аляксандра Хадкевіча[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Александрыя згадваецца ў XVII ст. як спадчыннае ўладанне ў Шклоўскім графстве. Мясціна знаходзілася ва ўладанні Хадкевічаў і ўваходзіла ў склад Аршанскага павета Віцебскага ваяводства.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Александрыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Копыскім павеце Магілёўскай губерні. З 1775 мястэчкам валодаў граф С. Зорыч. Паводле генеральнага межавання, у 17831784 тут было 53 двары, 2 царквы, сядзіба, паштовы дом, вадзяны млын; Дняпром хадзіў паром. Станам на 1886 — 54 двары, 2 праваслаўныя царквы, 2 царкоўна-прыходскія школы, яўрэйскі малітоўны дом, 2 вадзяныя млыны, кузня. З адкрыццём чыгуначнай лініі Віцебск — Орша — Жлобін (1902), якая прайшла за 1,5 км ад Александрыі, развіццё мястэчка паскорылася. На 1909 — 99 двароў.

У Першую сусветную вайну ў лютым — лістападзе 1918 Александрыю займалі нямецкія войскі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яго разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 Александрыю вярнулі БССР, дзе яна зрабілася цэнтрам сельсавета. Станам на 1 студзеня 1925 тут было 175 двароў, пачатковая школа, клуб з хатай-чытальняй. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1939 — 147 двароў. У Другую сусветную вайну з ліпеня 1941 да чэрвеня 1944 вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Станам на 1944 — 131 двор, на 1990 — 178. У 2007 Александрыі надалі афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XVIII стагоддзе: 1784 — 378 чал.
  • XIX стагоддзе: 1886 — 312 чал.; 1909 — 330 чал. (141 муж. і 189 жан.), з іх 302 праваслаўныя, 28 іўдзеяў[3]
  • XX стагоддзе: 1909 — 682 чал. у мястэчку Александрыя, з іх паводле саслоўя: духоўнага 10 чал., мяшчан 30, сялян 642; паводле веры: хрысціян 652, іўдзеяў 30; таксама 13 чал. у маёнтку Александрыя; 1.1.1925 — 990 чал.; 1939 — 1371 чал.; 1944 — 860 чал.; 1990 — 357 чал.[4]; 1995 — 333 чал.; 1999 — 376 чал.
  • XXI стагоддзе: 2010 — 524 чал.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Александрыі працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, клуб, бібліятэка.

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква (XVIII ст.)

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Андрэй Старжынскі. Разгорнем часаў шаты, або Чытаем Шклоўшчыну як кнігу // «Культура» № 35 (801), 17 верасня 2007.
  3. Aleksandrya (8) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. S. 20.
  4. П. Лук'янаў. Александрыя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 100.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]