Мікалай Рыгоравіч Рубінштэйн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Рыгоравіч Рубінштэйн
Партрэт
Род дзейнасці: кампазітар, піяніст, дырыжор, музыкант, музычны педагог
Дата нараджэння: 2 (14) чэрвеня 1835[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 11 (23) сакавіка 1881[1] (45 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Месца працы:
Альма-матар:
Commons-logo.svg Мікалай Рыгоравіч Рубінштэйн на Вікісховішчы

Мікалай Рыгоравіч Рубінштэйн (руск.: Никола́й Григо́рьевич Рубинште́йн, 1835, Масква — 1881, Парыж, пахаваны ў Маскве) — расійскі піяніст, дырыжор, педагог і музычна-грамадскі дзеяч.

Вучань Тэадора Кулака (фартэпіяна). Скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта (1855). У гады вучобы актыўна выступаў з канцэртамі. Музыкант-асветнік, як і яго брат А. Р. Рубінштэйн, актыўна выступаў за развіццё прафесійнай музычнай адукацыі ў Расіі. У 1860 годзе па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам Рубінштэйна арганізавана Маскоўскае аддзяленне Рускага музычнага таварыства, удзельнічаў як дырыжор і саліст ў яго сімфанічных і камерных канцэртах. У тым жа годзе адкрыў Музычныя класы, на аснове якіх ў 1866 годзе створана Маскоўская кансерваторыя (быў яе дырэктарам і прафесарам да канца жыцця). Адзін з яскравых піяністаў і дырыжораў 19 стагоддзя, Рубінштэйн быў нтэрпрэтатарам і прапагандыстам творчасці П. І. Чайкоўскага (першы выканаўца шэрагу яго фартэпіянных і сімфанічных твораў; пад кіраўніцтвам Рубінштэйна адбылася 1-я пастаноўка оперы «Яўген Анегін» сіламі вучняў кансерваторыі). Чайкоўскі прысвяціў Мікалаю Рубінштэйну сваё фартэпіяннае трыа «Памяці вялікага артыста» (1882).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120131730 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 Рубинштейн Николай Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.