Мікалай Уладзіміравіч Тарасенка
Мікалай Уладзіміравіч Тарасенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 лістапада 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (2000) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Мікалай Уладзіміравіч Тарасенка (нар. 7 лістапада 1952, в. Благаўка, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі фізік. Член-карэспандэнт (2017), доктар фізіка-матэматычных навук (2000), дацэнт (2012).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (1975).
З 1975 года у Інстытуце фізікі АН БССР. З 2004 года — загадчык лабараторыі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі НАН Беларусі. З 2007 года — загадчык лабараторыі, з 2015 года — загадчык Цэнтра «Фізіка плазмы» Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследаванні ў галіне лазерных тэхналогій сінтэзу нанаструктур і лазернай спектраскапіі плазмы. Развіў фізічныя асновы высокачуллівых метадаў лазерна-флуарысцэнтнай спектраскапіі для дыягностыкі шырокага круга плазменных асяроддзяў: нізкатэмпературнай газаразраднай і лазерна-абляцыённай плазмы, высокатэмпературнай вадароднай плазмы. Суаўтар даследаванняў па нелінейным пераўтварэнні частаты лазернага выпраменьвання ў газавых сумесях, у якіх упершыню атрымана кагерэнтнае выпраменьванне ў галіне вакуумнага ультрафіялету. Сфармуляваў новы напрамак даследаванняў — лазерны плазмаактываваны сінтэз нанаразмерных часціц металаў, іх сплаваў і хімічных злучэнняў у вадкасці, вызначыў умовы кантраляванай мадыфікацыі часціц пад дзеяннем лазернага выпраменьвання, прапанаваў і рэалізаваў шэраг падыходаў для павышэння эфектыўнасці лазерных тэхналогій фарміравання нанаструктур з зададзенымі параметрамі, высветліў умовы стварэння наначасціц карбідаў і аксідаў металаў, люмінесцыруюцых вугляродных і крамянёвых квантавых кропак; распрацаваў перспектыўны тэхналагічна просты метад фарміравання легіраваных нанаструктур, а таксама лазерна-плазменны рэактар для сінтэзу наначасціц з кіраванымі ў шырокім дыяпазоне параметрамі. Распрацаваў шэраг лазерных методык колькаснага спектральнага аналізу для вызначэння кампанентнага складу матэрыялаў для прадпрыемстваў Беларусі.
Аўтар 400 навуковых прац, аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Optical Emission Spectroscopy of C2 and C3 Molecules in Laser Ablation Carbon Plasma // Spectroscopy, Dynamics and Molecular Theory of Carbon Plasmas and Vapors. Singapore, 2011 (в соавт.).
- Pulsed Laser Ablation Synthesis and Modification of Composite Nanoparticles in Liquids // Laser Ablation in Liquids: Principles, Methods and Applications in Nanomaterials Preparation and Nanostructures Fabrication. Singapore, 2012.
- Synthesis and Spectroscopy of Nanoparticles // Nano-Optics for Enhancing Light-Matter Interactions on a Molecular Scale. Dordrecht, 2013 (в соавт.).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тарасе́нка Мікалай Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 438. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Уладзіміравіч Тарасенка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Тарасенко Николай Владимирович // База патентов Беларуси Архівавана 7 чэрвеня 2024. (руск.)
- Тарасенко Николай Владимирович // Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)
- Тарасенко Николай Владимирович // Сайт НАНБ