Мікалай Фёдаравіч Турцэвіч
Мікалай Фёдаравіч Турцэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 лютага 1940 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Гады службы | 1936—1940 |
Званне |
|
Часць | 175-ы разведвальны батальён (150-й стралковай дывізіі |
Камандаваў | узводам |
Бітвы/войны | Савецка-фінляндская вайна |
Узнагароды і званні |
Мікала́й Фё́даравіч Турцэ́віч (1914, в. Каўбасічы Рэчыцкі павет, Мінская губерня — 14 студзеня 1940) — лейтэнант, камандзір узвода, Герой Савецкага Саюза (1940).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Каўбасічы Рэчыцкага павета Мінскай губерні[1] у сялянскай сям’і. Беларус[2]. Скончыў сярэднюю школу. Працаваў у калгасе.
У Чырвонай Арміі з 1936 года. З 1937 года — курсант Вяземскага ваеннага пяхотнага вучылішча, якое скончыў у 1939 годзе. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў.
Камандзір узвода матарызаванай роты 175-га асобнага разведвальнага батальёну (150-ая стралковая дывізія, 13-ая армія, Паўночна-Заходні фронт), кандыдат у члены УКП(б) лейтэнант Мікалай Турцэвіч праславіўся 14 студзеня 1940 года ў раёне мыса Патаніемі.
Атрымаўшы задачу разведаць сістэму агню на мысе, Мікалай Турцэвіч са сваім узводам падышоў да драцяной загароды, прарабіў у ёй праходы і атакаваў ворага, у выніку чаго была ўскрыта варожая сістэма агню. Але камандзір узвода загінуў у гэтым баі 14 студзеня 1940 года. Пахаваны каля пасёлка Сапёрнае у Прыазерскім раёне Ленінградскай вобласці, паблізу ад месца гібелі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 красавіка 1940 года «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з фінскай белагвардзейшчынай і паказаныя пры гэтым адвагу і геройства» лейтэнанту Турцэвічу Мікалаю Фёдаравічу пасмяротна нададзена званне Герой Савецкага Саюза.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза;
- Ордэн Леніна
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Родная вёска Каўбасічы перайменавана ў яго гонар на Турцэвічы.
Зноскі
- ↑ Цяпер — Турцэвічы, Калінкавіцкага раёна, Гомельская вобласць, Беларусь
- ↑ Узнагародны ліст Мікалая Фёдаравіча Турцэвіча(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 58. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — С. 611. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Турцевич Николай Фёдорович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 637. — 737 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 543—544
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Фёдаравіч Турцэвіч на сайце «Героі краіны»
- Асобы
- Нарадзіліся ў Калінкавіцкім раёне
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Рэчыцкім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 14 лютага
- Памерлі ў 1940 годзе
- Памерлі ў Выбаргскай губерні
- Пахаваныя ў Ленінградскай вобласці
- Афіцэры СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Памерлі ў Ленінградскай вобласці
- Загінулі ў баях савецка-фінляндскай вайны