Мікалоюс Акялайціс
Мікалоюс Акялайціс | |
---|---|
літ.: Mikalojus Akelaitis польск.: Mikołaj Akielewicz | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 снежня 1829[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 27 верасня 1887[1] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мовазнавец, пісьменнік |
Мова твораў | польская |
![]() |
Мікалоюс Акяла́йціс, або Мікалай Акялевіч (літ.: Mikalojus Akelaitis; 6 снежня 1829, в. Чуадзярышкіс(літ.) бел., Капсукскі раён, Літва — 27 верасня 1887) — літоўскі грамадскі дзеяч, асветнік, пісьменнік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пазнаёміўшыся ў 1850-х гг. з В. Дуніным-Марцінкевічам, В. Каратынскім, У. Сыракомлем, А. Кіркорам, распрацаваў у 1859 годзе план выдання кніг для беларусаў і літоўцаў на іх родных мовах. Выдаў літоўскі лемантар, граматыку і дыдактычную аповесць «Квестар» (усе 1860), у 1861 зрабіў літоўскую перапрацоўку беларускай «Гутаркі старога дзеда», напісаў рэцэнзію на 2 часткі «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча, выдаў у беларускім перакладзе Дуніна-Марцінкевіча (апублікаваны ў кнізе «Пачынальнікі», 1977). У час паўстання 1863—1864 гадоў пам. камісара паўстанцкага Часовага ўрада ў Аўгустоўскім ваяводстве. Пасля задушэння паўстання эмігрыраваў у Францыю, дзе і памёр.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Mikalojus Akelaitis // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Мальдзіс А. І. Акялайціс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалоюс Акялайціс
- Нарадзіліся 5 снежня
- Нарадзіліся ў 1829 годзе
- Памерлі 27 верасня
- Памерлі ў 1887 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 6 снежня
- Грамадскія дзеячы Літвы
- Пісьменнікі Літвы
- Літоўскамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі XIX стагоддзя
- Асветнікі Літвы
- Нарадзіліся ў Марыямпальскім самакіраванні
- Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў