Мікола Гайдук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікола Гайдук
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 29 мая 1933(1933-05-29)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 2 верасня 1998(1998-09-02) (65 гадоў)
Пахаванне:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, журналіст
Узнагароды:
кавалер ордэна Адраджэння Польшчы залаты крыж Заслугі сярэбраны крыж Заслугі
Заслужаны дзеяч культуры Польшчы

Мікола Гайдук (29 мая 1933, в. Кабылянка(бел. (тар.)) бел. каля Міхалова, цяпер Беластоцкае ваяв. Польшча — 2 верасня 1998) — беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся у сялянскай сям’і. Скончыў агульнаадукацыйны ліцэй у мястэчку Міхалова (1951). Два гады працаваў у гміннай управе. З 1953 г. вучыўся ў СССР на філалагічных факультэтах ва ўніверсітэтах Растова-на-Доне, Ленінграда. Скончыў БДУ (1959) працаваў у агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Б. Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім спачатку як настаўнік беларускай і лацінскай моў, з 1965 г. — дырэктарам ліцэя. У 1959—1964 г. адначасова выкладаў беларускую літаратуру на беларускім аддзяленні завочнай настаўніцкай студыі ў Беластоку. З 1971 г. працаваў у газеце «Ніва» (Беласток), у 1971—1986 г. — публіцыст, у 1986—1988 г. — намеснік галоўнага рэдактара. Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» (з 1958). Сябра Саюза польскіх пісьменнікаў (з 1985).

Пахаваны на Праваслаўных могілках у Беластоку.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў ў друку вершам на беларускай мове ў 1957 г. (газета «Ніва»). Аўтар зборніка вершаў на беларускай мове «Ціш» (Беласток, 1988), апавяданняў, аповесцей і гістарычных эсэ «Трызна», «Паратунак», «Брэсцкая унія», казак. На польскай мове выдаў «Белавежскія паданні» (Беласток, 1990). Выступаў як публіцыст, літаратуразнавец і перакладчык паэзіі з польскай на беларускую мову. Апублікаваў каля 600 уласных запісаў беларускіх песень з нотамі, краязнаўчы слоўнік. Сабраў у наваколлі Белавежы і апрацаваў зборнік беларускіх народных казак, легенд і паданняў «Аб чым шуміць Белавежская пушча» (1982). Сааўтар (з Л. Гайдук) падручнікаў па беларускай мове для 3, 4, 5 класаў (1962—1987; па 3 выданні) і «Граматыкі беларускай мовы для 5-8 класаў беларускай пачатковай школы» (1975).

Узнагароджаны ордэнамі Кавалерскі крыж ордэна Адраджэння Польшчы, Залатым крыжам і Сярэбраным крыжам заслугі і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1986).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Мікола Гайдук // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Календарыюм // Czasopis, № 05’2003

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]