Мікола Нікановіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікола Нікановіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 15 красавіка 1902(1902-04-15)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1944
Месца смерці:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, перакладчык
Мова твораў: беларуская

Міко́ла Нікано́віч (15 красавіка 1902, вёска Кляннік, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць - 1944?) — беларускі пісьменнік, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Клянніцкай пачатковай школе, затым — у Ігумене (цяпер Чэрвень) у гімназіі. Удзельнічаў у партызанскай барацьбе супраць польскіх акупантаў на Беларусі. Пасля грамадзянскай вайны быў настаўнікам у роднай вёсцы. У 1928 г. прыехаў у Мінск і стаў працаваць стылістам у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». У 1933 г. рэпрэсіраваны. Высланы за межы Беларусі. Працаваў у рэдакцыях газет «Уральский рабочий», «Советский Дон». У 1942 г. прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Рэабілітаваны 24.08.1956 г. Вярхоўным Судом БССР.

У кастрычніку 1944 г. прапаў без вестак на тэрыторыі Чэхаславакіі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першае апавяданне апублікаваў у 1923 г. (газета «Савецкая Беларусь»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Золак» (1926), «Радасць» (1926), «Крык працы» (1928), «Вясновы прамень» (1929), аповесцей «Мяцеліца» (1930), «У паўстанцаў» (1931), кнігі выбраных твораў «Летнім днём» (1960) і кнігі апавяданняў, аповесцей і замалёвак «Светлая даль» (1985).

Пераклаў на беларускую мову аповесці А. Неверава «Ташкент — горад хлебны» (1930), А. Дончанкі «Ударны атрад» (1933), кнігу Е. Бурчэ «Прыгоды ў паветры» (1932).