Перайсці да зместу

Сымон Фаміч Куніцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сымон Куніцкі)
Сымон Фаміч Куніцкі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 лістапада 1902(1902-11-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 кастрычніка 1940(1940-10-14) (37 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратурны крытык, літаратуразнавец
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сымон Фаміч Куніцкі (19 лістапада 1902, Гарані, Мінскі раён, Мінская вобласць — 14 кастрычніка 1940) — беларускі крытык, літаратуразнавец.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і.

Вучыўся ў вясковай школе, на рабфаку ў Менску.

За чыткай рамана «Вясьнянка» ў кабінеце рэдакцыі газеты «Чырвоная Зьмена». Злева направа: Мікола Нікановіч, Сымон Куніцкі, Пятрусь Броўка (?), Уладзіслаў Галубок

У 1931 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1931—1936 гадах працаваў вучоным сакратаром Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. Быў сябрам БелАПП.

26 лістапада 1936 года арыштаваны, асуджаны на 10 год зняволення. Рэабілітаваны 18 снежня 1954 года.

Памёр, верагодна, на Калыме 14 кастрычніка 1940 года.

У друку выступіў упершыню з апавяданнямі ў 1928 годзе (газета «Чырвоная змена»).

З 1929 года пачаў выступаць як крытык. У калектыўных зборніках, у часопісах «Маладняк», «Полымя рэвалюцыі» і іншых перыядычных выданнях змяшчаў рэцэнзіі, нарысы і літаратурна-крытычныя артыкулы пра творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, А. Александровіча, С. Баранавых, В. Каваля, М. Лынькова, Б. Мікуліча, Я. Скрыгана, Х. Шынклера і інш.