Мікола Нічыпаравіч Мінчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікола Нічыпаравіч Мінчанка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 сакавіка 1942(1942-03-10) (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, празаік, публіцыст
Грамадская дзейнасць
Член у

Мікола Нічыпаравіч Мінчанка (нар. 10 сакавіка 1942 года, вёска Кавалёўка, Клімавіцкі раён) — беларускі паэт, празаік, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Гадавала яго маці (бацька загінуў на фронце). Вучыўся ў пачатковай школе в. Кавалёўка, у Звянчацкай сямігодцы, скончыў Мілаславіцкую СШ (1959). Працаваў загадчыкам Кавалёўскага сельскага клуба, служыў у войску.

У 1964—1968 гг. студэнт Жытомірскага педагагічнага інстытута. З 1969 года працаваў фотакарэспандэнтам, літработнікам, загадчыкам аддзела пісем у Клімавіцкай газеце «Новае жыццё». З 1971 года карэспандэнт-арганізатар, з 1979 дыктар Клімавіцкага радыёвяшчання. Завочна вучыўся ў Мінскай Вышэйшай партыйнай школе. У 1981 годзе вярнуўся адказным сакратаром у Клімавіцкую райгазету, з 1988 галоўны рэдактар гэтай газеты.

Доўгія гады ўзначальвае літаб’яднанне «Зарніцы» пры газеце.

Член СП Беларусі з 1993 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурнай працай займаецца з 1956 года. У абласным і рэспубліканскім друку змяшчае вершы з 1967 года. Яго вершы ўвайшлі ў калектыўныя зборнікі «Галасы Прыдняпроўя», «Адданасць», «Дняпроўскія хвалі» і інш. Аўтар паэтычных кніг «Зялены звон» (1971), «Давер» (1980), «Ліпацвет» (1993), «Маладзік над Клімавічамі» (1996), «Шанц на адкрыццё» (1996). Для вершаваных твораў М.Мінчанкі характэрны народная напеўнасць, чысціня гучання. Працоўныя будні сучасніка, хараство айчыннага краю, прыгажосць душэўных памкненняў чалавека — асноўныя матывы яго паэзіі. Рэалістычная канкрэтнасць назіранняў у ёй гарманічна спалучаецца з лірыка-спавядальнай інтанацыяй. Яго вершы перакладаліся на ўкраінскую мову.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Магілёўшчыны за 1977 год.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мінчанка Мікола Нікіфаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 459. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Памяць: Клімавіцкі раен: Гіст.-дакум. хронікі гарадоў і раенаў Беларусі / Рэд.-уклад. Напрэеў Г. Л.; Рэдкал.: Баршчоў І. А. і інш — Мн.: Універсітэцкае, 1995. — 645,[1] с. : іл. ISBN 985-09-0068-7. — С. 632.
  • Мінчанка Мікола // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. Слоўн. У 6 т. Т. 6. — Мн.: БелЭн, 1995. — С.644—646.