Мікіта Алегавіч Някрасаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Мікіта Някрасаў
Поўнае імя Мікіта Алегавіч Някрасаў
Нарадзіўся 13 кастрычніка 2000(2000-10-13)[1] (22 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 185 см
Вага 76 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь БАТЭ
Нумар 7
Маладзёжныя клубы
2016—2018 Беларусь РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2018—2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 0 (0)
2019 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 10 (1)
2020—2021 Беларусь Гомель 44 (8)
2022— Беларусь БАТЭ (Барысаў)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (0)
2018 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2021 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 студзеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 верасня 2021

Мікіта Някрасаў (нар. 13 кастрычніка 2000, Рэчыца) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец рэчыцкай ДЮСШ-2, ва ўзросце 15 гадоў паступіў у мінскую Акадэмію АБФФ, пасля заканчэння якой у жніўні 2018 года трапіў у дубль мінскага «Тарпеда», дзе хутка стаў асноўным іграком. У ліпені 2019 года, калі з-за фінансавых праблем «Тарпеда» пакінула большасць асноўнага складу, перайшоў у рэчыцкі «Спадарожнік»[3], у складзе якога рэгулярна з’яўляўся на полі, выходзячы на замену.

Да сезона 2020 пачынаў рыхтавацца з рэчычанамі, аднак у красавіку 2020 года пакінуў клуб і стаў іграком «Гомеля»[4]. У складзе гомельскай каманды таксама пераважна выхадзіў на замену, дапамог ёй па выніках сезона 2020 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[5]. 13 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць брэсцкага «Руха» (1:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым працягваў звычайна выхадзіць на замену.

У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з барысаўскім БАТЭ і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[6].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2017 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2018 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

2 верасня 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Ісландыі (1:2) і быў заменены ў другім тайме.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 (2) дубль Тарпеда Беларусь 10 2
2019 (1) дубль Тарпеда Беларусь 3 1
2019 (2) Д2 Спадарожнік Беларусь 10 1
2020 Д2 Гомель Беларусь 24 6
2021 Д1 Гомель Беларусь 20 2

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]