Дамінік Дзінга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дамінік Дзінга
Доминик Динга.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 7 красавіка 1998(1998-04-07)[1] (22 гады)
Грамадзянства
Вага 73 кг
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2015 — 2016 Flag of Serbia.svg Вайводзіна[d] 6 (0)
2016 — 0000 Flag of Russia.svg Урал (Екацярынбург) 26 (0)
2019   Flag of Serbia.svg Партызан Бялград 1 (0)
2020 — 0000   Flag of Belarus.svg Дынама Мінск 22 (1)

Дамінік Дзінга (сербск.: Доминик Динга; 7 красавіка 1998, Нові-Сад, Сербія) — сербскі футбаліст, абаронца ФК Урал Екацярынбург, выступае на правах арэнды за мінскае «Дынама».Выклікаўся ў юнацкія зборныя Сербіі і з’яўляўся капітанам зборнай U-17.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Ураджэнец горада Нові-Сад, а першым клубам футбаліста стаў «Хайдук» з горада Кула. Улетку 2014 года перайшоў у маладзёжную каманду «Вайводзіна» (удзельнік сербскай Суперлігі) з роднага горада, а праз год дэбютаваў ужо за асноўны склад клуба ў матчы кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы УЕФА.

Вясной 2016 года адправіўся ў расійскі «Урал», дзе адгуляў 29 матчаў. Затым на правах арэнды выступаў за белградскі «Партызан». У лютым 2020 сербскі абаронца «Урала» пачаў выступаць за мінскае «Дынама» на правах арэнды да канца сезона[2].

Зноскі

  1. Dominik Dinga // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. dinamo-minsk.by