Андрэй Уладзіміравіч Лебедзеў (футбаліст)
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Андрэй Уладзіміравіч Лебедзеў | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
1 лютага 1991[1] (32 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 187 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Андрэй Лебедзеў (нар. 1 лютага 1991, Віцебск) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаў кар’еру ў «Віцебску», дзе спачатку гуляў за дубль, а ў сезоне 2009 стаў прыцягвацца да асноўнага складу.
У студзені 2010 года падпісаў кантракт з аўстрыйскім клубам «Рапід» з Вены да лета 2013 года. Выступаў, аднак, за другую каманду «Рапіда», а пасля стаў аддавацца ў арэнды. Па заканчэнні кантракта з «Рапідам» улетку 2013 года перайшоў у клуб «Фёрст», з якім гуляў у Другой аўстрыйскай Бундэслізе. Па выніках сезона 2013/14 «Фёрст» вылецеў у Рэгіянальную лігу. Лебедзеў яшчэ некаторы час працягваў выступаць за клуб, але ў канцы 2014 года пакінуў яго.
У сакавіку 2015 года пасля прагляду падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[3]. У складзе «Нафтана» стаў гуляць у апорнай зоне, пераважна выходзячы на замену. У студзені 2016 года пакінуў Наваполацк[4].
Пасля зыходу з «Нафтана» адправіўся на прагляд у мінскае «Дынама», але не падышоў сталічнаму клубу[5]. У выніку вярнуўся ў «Віцебск» і ў лютым падпісаў кантракт[6]. У пачатку сезона выхадзіў на замену, але неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе. У кастрычніку атрымаў траўму, з-за якой да канца сезона зноў толькі выхадзіў на замену.
У снежні 2016 года падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[7]. Хутка замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы дынамаўцаў. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[8] і неўзабаве перайшоў у казахстанскі «Жэтысу»[9], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сезоне 2019 стаў з’яўляцца на полі нерэгулярна. Пакінуў «Жэтысу» па заканчэнні кантракта ў лістападзе 2019 года[10].
У пачатку 2020 года трэніраваўся з «Віцебскам», а ў лютым 2020 года вярнуўся ў «Жэтысу»[11], аднак з’яўляўся на полі рэдка, звычайна заставаўся на лаўцы запасных.
У студзені 2021 года падпісаў кантракт з «Віцебскам»[12]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам[13]. Пакінуў «Віцебск» па пагадненні бакоў у ліпені 2022 года[14].
У жніўні 2022 года папоўніў склад «Мінска»[15], дзе хутка стаў асноўным абаронцам. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[16].
У чэрвені 2023 года далучыўся да казахстанскага клуба «Хан-Тэнгры»[17]. Пакінуў каманду ў верасні 2023 года[18].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У 2009 выступаў за юніёрскую зборную Беларусі ў кваліфікацыйным раўдзе чэмпіянату Еўропы. Пасля гуляў таксама за моладзевую зборную Беларусі.
Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[19][20].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2017, 2018
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2018
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Soccerway Праверана 16 чэрвеня 2019.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/andrei_lebedev/
- ↑ Андрей Лебедев и Роман Волков подписали контракты с "Нафтаном"
- ↑ "Нафтан" расстался с Наумовым и Лебедевым
- ↑ Яковлев и Лебедев не подошли минскому "Динамо"
- ↑ "Витебск" подписал контракты с Шевчуком и Лебедевым, на Ясинского клуб не рассчитывает Архівавана 5 снежня 2021.
- ↑ Андрей Лебедев перешел из "Витебска" в "Динамо" Брест
- ↑ Брестское "Динамо" рассталось с Лебедевым
- ↑ Андрей Лебедев перешел в "Жетысу"
- ↑ Андрей Лебедев покинул "Жетысу"
- ↑ Андрей Лебедев вернулся в "Жетысу"
- ↑ Андрей Лебедев вернулся из Казахстана в "Витебск"
- ↑ "Витебск" продлил контракты с двумя футболистами
- ↑ Глеб Рассадкин и Андрей Лебедев покинули "Витебск"
- ↑ Андрей Лебедев пополнил ряды "Минска"
- ↑ Футбол. "Минск" объявил об уходе 16 футболистов. Среди них Хващинский и Шрамченко (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2022. Праверана 19 снежня 2022.
- ↑ Андрей Лебедев будет играть во втором дивизионе Казахстана (руск.). football.by (28 чэрвеня 2023). Праверана 4 ліпеня 2023.
- ↑ Лебедев покинул "Хан-Тенгри" из Д2 Казахстана (руск.). football.by (30 верасня 2023). Праверана 30 верасня 2023.
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.
- Нарадзіліся 1 лютага
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Віцебск
- Ігракі ФК Рапід Вена
- Ігракі ФК Лустэнау 07
- Ігракі ФК Фёрст Вена
- Ігракі ФК Нафтан
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Жэтысу Талдыкарган
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Хан-Тэнгры Алматы