Міхаіл Уладзіміравіч Калядка
Поўнае імя | Міхаіл Уладзіміравіч Калядка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
21 лістапада 1988[1] (32 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 8 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міхаіл Калядка (нар. 21 лістапада 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Крумкачы».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец мінскай ДЮСШ «Змена», пачынаў кар’еру ў аднайменным клубе (пазней перайўтвораны ў клуб «Мінск»). У 2008—2009 гадах гуляў у арэндзе ў клубах Першай лігі, у 2009 годзе ў складзе «Баранавічаў» стаў лепшым бамбардзірам турніру. У 2010 годзе гуляў за «Гомель», пасля — за «Гарадзею». У першай палове 2012 года гуляў у Польшчы за клуб «Алімпія» з Эльблёнга, які ўзначальваў беларускі спецыяліст Алег Радушка.
У сакавіку 2013 года стаў іграком брэсцкага «Дынама», але ў жніўні 2013 года пакінуў брэсцкі клуб і перайшоў у «Ведрыч-97»[2], дзе хутка замацаваўся ў аснове. У сакавіку 2014 года падпісаў новы кантракт з рэчыцкім клубам, які змяніў назву на «Рэчыца-2014»[3]. З 14 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне 2014.
У студзені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі»[4], але ў выніку ў лютым 2015 года зноў стаў іграком «Гарадзеі»[5]. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сезон[6]. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, пасля вярнуў месца ў асноўным складзе. У студзені 2017 года яшчэ на год падоўжыў кантракт з «цукровымі»[7]. Аднак, у першай палове сезона 2017 не меў трывалага месца ў аснове, і ў ліпені 2017 года перайшоў у літоўскі клуб «Атлантас» з Клайпеды[8]. У ліпені 2018 года перабраўся ў іншы клуб з Літвы — каўнаскі «Жальгірыс»[9], які пакінуў па заканчэнні сезона 2018[10].
Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі» і ў лютым падпісаў кантракт[11]. Аднак, у не замацаваўся ў асноўнай камандзе, згуляў за яе ў двух матчах, выступаў таксама за дубль. У ліпені 2019 года пакінуў мазырскі клуб[12].
У жніўні 2019 года папоўніў склад мінскага НФК[13], дзе замацаваўся ў аснове. Заставаўся іграком стартавага складу і ў сезоне 2020, калі каманда вярнула назву «Крумкачы». У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[14].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за юніёрскую зборную Беларусі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2006, 2010
Найлепшы бамбардзір Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2009 (15 галоў)
Зноскі
- ↑ Mikhail Kolyadko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Ведрич-97" пополнился четырьмя футболистами и расстался с тренером
- ↑ «Речица 2014» отправилась на сбор, шесть игроков пополнили команду
- ↑ На просмотре в "Славии" семеро футболистов
- ↑ Михаил Колядко перешел в "Городею"
- ↑ "Городея" подписала Артема Гомелько и продлила контракты с семью игроками
- ↑ Усеня, Колядко и Воловик продлили контракты с "Городеей"
- ↑ Колядко и Колпачук покинули "Городею" и перешли в "Атлантас", Тупчий вернулся в "Днепр"
- ↑ Колядко сменил "Атлантас" на каунасский "Жальгирис"
- ↑ Колядко покинул каунасский "Жальгирис"
- ↑ "Славия" объявила о подписании четверых новичков
- ↑ "Славия" расторгла контракт с Колядко
- ↑ Колядко пополнил ряды НФК
- ↑ "Крумкачы" продлили контракт с Колядко
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце kick-off.by (руск.)
- Нарадзіліся 21 лістапада
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Крумкачы Мінск
- Ігракі ФК Славія Мазыр
- Ігракі ФК Жальгірыс Каўнас
- Ігракі ФК Атлантас Клайпеда
- Ігракі ФК Гарадзея
- Ігракі ФК Рэчыца-2014
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Алімпія Эльблёнг
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Баранавічы
- Ігракі ФК Камунальнік Слонім
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Мінск-2