Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР
Выгляд
(Пасля перасылкі з Міністр камунальнай гаспадаркі БССР)
Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР | |
---|---|
скарочана — Мінжылкамгас | |
| |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | БССР |
Дата стварэння | 26 сакавіка 1946 |
Папярэдняе ведамства | Народны камісарыят камунальнай гаспадаркі БССР |
Дата скасавання | 19 верасня 1991 |
Заменена на | Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь |
Вышэйшае ведамства | Савет Міністраў БССР |
Штаб-кватэра | вул. Берсана, 16, Мінск 220640 |
Міністэ́рства жыллё́ва-камуна́льнай гаспада́ркі Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе пад назвай Міністэрства камунальнай гаспадаркі БССР на базе Наркамата камунальнай гаспадаркі БССР[1]. Было скасавана ў 1957 годзе[2], яго функцыі былі перададзеныя Галоўнаму ўпраўленню камунальнай гаспадаркі і энергетыкі пры Савеце Міністраў БССР.
5 лютага 1968 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Галоўнае ўпраўленне камунальнай гаспадаркі было зноў пераўтворана ў Міністэрства камунальнай гаспадаркі БССР, якое ў 1973 годзе было перайменавана ў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР. У 1979 годзе была зменена скарочаная назва міністэрства: Мінкамгас БССР на Мінжылкамгас БССР.
Структура на 1974 год
[правіць | правіць зыходнік]- Галоўнае ўпраўленне рамонтна-будаўнічых арганізацый;
- Упраўленне жыллёвай гаспадаркі;
- Упраўленне камунальных прадпрыемстваў;
- Аддзел добраўпарадкавання і капітальнага будаўніцтва;
- Аддзел тэхнічнай інвентарызацыі[3].
Міністры
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Варно (1946 — 1947)
- Іосіф Драгун (1947 — 1949)
- Васіль Забела (1949)
- Сяргей Варно (1950 — 1957)
- Уладзімір Труноў (1968 — 1973)
- Артур Бязлюдаў (1973 — 1986)
- Міхаіл Мясніковіч (1986 — 1990)
- Барыс Батура (1990 — 1991)
Зноскі
- ↑ Пастанова Савета Народных Камісараў БССР № 411 ад 11 сакавіка 1946 года.
- ↑ Закон Беларускай ССР «Аб далейшым удасканальванні арганізацыі кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам у Беларускай ССР» ад 29 мая 1957 года
- ↑ МИНСК. Краткая адресно-справочная книга (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Высшие органы государственной власти и центрального управления. Ч. 2. – Мн., 2000. – С.178–188.