Вуліца Берсана (Мінск)
Вуліца Берсана Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Маскоўскі |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Плошча Леніна |
Назва ў гонар | Станіслава Берсана |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Берсана — вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска. Названа ў гонар Станіслава Ігнатавіча Берсана (1895—1919), савецкага, партыйнага і ваеннага дзеяча, намесніка старшыні Мінскага савета, наркама па справах нацыянальнасцей Заходняй вобласці і фронта, наркама дзяржкантролю Літоўска-Беларускай ССР, расстралянага польскімі легіянерамі.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]- № 3 — будынак Мінскпраекта (1975, архітэктары П. Кракалёў, С. Замараеў, Л. Пагарэлаў)[1].
- (праспект Незалежнасці, 11/2) — новы корпус гасцініцы «Мінск» (архітэктары С. Мусінскі, Г. Сысоеў, Д. Кудраўцаў)[1].
Перасячэнні
[правіць | правіць зыходнік]Перасякаецца з вуліцамі:
Спроба пераіменавання
[правіць | правіць зыходнік]Пасля перанясення праху Эдварда Вайніловіча ў Мінск і яго перапахавання каля касцёла Святога Сымона і Святой Алены, вялікая група вернікаў (болей 50 тысяч подпісаў) звярнулася да гарадскіх улад з просьбай аб перайменаванні вуліцы Берсана, якая праходзіць каля Чырвонага касцёла, у вуліцу Вайніловіча. 26 верасня 2007 рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў вуліца Берсана была перайменавана ў вуліцу Эдварда Вайніловіча. Але праз месяц Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь прыняло пастанову, паводле якой рашэнне гарадскіх улад было прызнана «юрыдычна неабгрунтаваным»[2].
Зноскі
- ↑ а б Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Тарас, А. Е.. Костел в нашей жизни / А. Е. Тарас.. — Минск: ФУАинформ, 2010. — С. 51. — 192 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Берсана (Мінск)
- Вуліца Берсана на map.by Архівавана 26 лістапада 2010.