Міраслаў Шайбак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міраслаў Шайбак
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 6 жніўня 1965(1965-08-06) (53 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Бацька: Вячаслаў Уладзіміравіч Адамчык
Альма-матар:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: драматург, пісьменнік, паэт
Узнагароды:

Міраслаў Шайбак (сапр. Міраслаў Вячаслававіч Адамчык, 6 жніўня 1965, Мінск) — беларускі паэт, празаік, драматург.

Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і пісьменніка Вячаслава Адамчыка. У 1983 годзе скончыў вячэрнюю школу №12 і паступіў на філалагічны факультэт БДУ (скончыў у 1990 г.). У 1989 г. карэспандэнт часопіса «Бярозка», у 1990—1991 гг. — адказны сакратар часопіса «Беларусь». З 1991 года намеснік шэф-рэдактара Беларускай асацыяцыі дэтэктыўнага, прыгодніцкага і палітычнага рамана.

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1983 г. вершамі ў газеце «Літаратура і мастацтва». Потым друкаваўся ў калектыўных зборніках «Маладыя галасы» і «Вусны» (1985), «Тутэйшыя» (1988). У суаўтарстве з М. Клімковічам напісаў першы беларускі раман-трылер «Каханка д'ябла. або карона Вітаўта Вялікага».

Проза[правіць | правіць зыходнік]

  • «Забойства на каляды», 1992 год
  • «Зборнік», 2005 год

П'есы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Чорны квадрат»
  • «Vita Brevis або нагавіцы святога Георгія»

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Брат вядомага беларускага пісьменніка Адама Глобуса.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Міраслаў Шайбак // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.