Міхал Ігнатавіч Балінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхал Балінскі
Michał Baliński
MichalBalinski.png
Дата нараджэння 14 жніўня 1794(1794-08-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 студзеня 1864(1864-01-03)[1] (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера гісторыя
Альма-матар Віленскі ўніверсітэт
Commons-logo.svg Міхал Балінскі на Вікісховішчы

Міхал Ігнатавіч Балі́нскі (псеўданім: Auszlawis; 14.8.1794, маёнтак Цярэспаль Полацкага павета — 22.12.1863, Вільня) — гісторык, краязнавец, публіцыст, рэдактар. Магістр філасофіі (1818)[2].

Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1818). Вывучаў літаратуру і гісторыю ў І. Лялевеля і права ў І. Даніловіча. У 18161822 і 18291830 гг. супрацоўнік часопіса «Dziennik Wileński». З 1818 г. разам з І. Лялевелем рэдагаваў часопіс «Tygodnik Wileński». Належаў да Таварыства шубраўцаў, адзін з рэдактараў яго газеты «Wiadomości brukowe». У 1818—1822 гг. сакратар Віленскага друкарскага таварыства. У 1831 г. арыштаваны за ўдзел у падрыхтоўцы паўстання 1830-31. З 1836 года жыў у Варшаве, працаваў ва ўстановах асветы, займаўся навукай. У 1841 г. ініцыятар стварэння і адзін з рэдактараў навукова-літаратурнага часопіса «Biblioteka Warszawska». З 1847 г. канчаткова пасяліўся ў сваім маёнтку Яшуны каля Вільні, займаўся даследаваннем мясцовых археалагічных помнікаў. Друкаваўся ў газеце «Kurier Wileński» («Виленский вестник»). У 1855—1862 гг. віцэ-старшыня Віленскай археалагічнай камісіі[2], з 1856 г. член Рускага геаграфічнага таварыства.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар прац па гісторыі ВКЛ, пра Вільню і Віленскі ўніверсітэт. Супольна з Т. Ліпінскім выдаў працу «Starożytna Polska pod względem historycznym, geograficznym i statystycznym…» (t. 1-3, 1843-46; 2-е выданне: t. 1-4, 1885-86), трэці том якой, падрыхтаваны Балінскім, прысвечаны населеным пунктам Беларусі. Упершыню даў апісанне старажытнасцей Лоска (Валожынскі раён), Ружан (Пружанскі раён), Смаргоні, Быхава, Пінска, Слуцка, Гродна і інш., рэшткаў замка на возеры Мястра, датаваў час закладкі Ніжняга замка ў Полацку[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 2,2 Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. Т.1. А — К / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — Т. 1. — С. 83. — 496 с. — 2500 экз. — ISBN 978-985-11-0354-2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. Т.1. А — К / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — Т. 1. — С. 83. — 496 с. — 2500 экз. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  • Каханоўскі Г. А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. — Мн., 1984. — С. 42—43.
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9