Міханавічы (вёска)
Вёска
Міханавічы
| ||||||||||||||||||||
Мі́ханавічы[1] (трансліт.: Michanavičy, руск.: Михановичи) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Міханавіцкага сельсавета. Месціцца за 11 км на поўдзень ад Мінска, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Міханавічы, на рацэ Свіслач, пры шашы Н9044.
Вёска дала назву аднайменнаму аграгарадку.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1582 годзе сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Фёдара Іванавіча Масальскага. У 1590 годзе сяло маёнтка Гатава. У 1642 годзе ўласнасць каталіцкай царквы. У 1742 годзе ўласнасць Менскага жаночага бернардзінскага кляштара.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. У 1858 годзе дзяржаўная ўласнасць. У 1884 годзе адкрытая школа граматы, у 1890 годзе было 15 вучняў. У 1886 годзе дзейнічала праваслаўная Свята-Узвіжанская царква. У 1897 годзе ў вёсцы ёсць кузня, хлебазапасны магазін, царква на могілках, у Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета. У 1917 годзе дзейнічала народнае вучылішча.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Кайкаўскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў Смілавіцкім раёне. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. Спаленыя 48 двароў, забітыя 3 жыхары.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1642 год — 22 двары, 65 чалавек
- 1742 год — 34 двары, 293 чалавекі
- 1815 год — 150 душ мужчынскага полу
- 1897 год — 90 двароў, 529 чалавек; чыгуначная станцыя — 7 двароў, 43 чалавекі
- 1917 год — 125 двароў, 722 чалавекі
- 1941 год — 248 двароў, 493 чалавекі
- 1999 год — 176 чалавек
- 2010 год — 154 чалавекі
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Гарадзішча ранняга жалезнага веку. Месціцца за 1 км на поўнач ад вёскі, на ўзвышшы з правага берага Свіслачы. Вышыня над летнім межанным узроўнем вады ў рацэ 10—12 м. Пляцоўка памерам 35 × 40 м моцна пашкоджана пясчаным кар’ерам. У паўднёвай частцы захаваліся вал вышынёй 1,5 м і роў глыбінёй 1 м. Вядомае з 1924 года, у 1930 годзе абследаваў Аляксандр Каваленя, у 1963 годзе Юрый Драгун, у 1979 годзе Валянцін Собаль. Раскопкі не праводзілі[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Собаль В. Помнікі археалогіі. Міханавіцкі Сельсавет // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінскага раёна. — Мн.: Беларуская навука, 1998. С. 33
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Міханавічы // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — 624 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9. С. 431
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міханавічы (вёска)