Міхаіл Іванавіч Кучынскі
Міхаіл Іванавіч Кучынскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 снежня 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 студзеня 1995 (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | авіяцыя |
Гады службы | 1932—1959 |
Званне |
|
Часць | 218-ы штурмавы авіяцыйны полк 299-я штурмавая авіяцыйная дывізія |
Пасада | намеснік камандзіра эскадрыллі |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Міхаіл Іванавіч Кучынскі (23 лютага 1911, в. Прысна 1, Магілёўская губерня, Расійская імперыя цяпер Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць — 1 студзеня 1995, Растоў-на-Доне, Расія) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, намеснік камандзіра эскадрыллі 218-га штурмавога авіяцыйнага палка , 299-я штурмавая авіяцыйная дывізія , 16-я паветраная армія , 1-й Беларускі фронт, капітан, Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 23 снежня 1911 года ў вёсцы Прысна[1] Расійскай імперыі (цяпер Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці) у сям’і селяніна. Беларус.
Скончыў 9 класаў, затым вучыўся ў Магілёўскім хіміка-тэхналагічным інстытуце.
Працаваў на шоўкапрадзільнай фабрыцы.
У Чырвонай Арміі з 1932 года. У 1934 скончыў Тамбоўскую ваенна-авіяцыйную школу лётчыкаў. У дзеючай арміі — са студзеня 1943. У ходзе Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у вызваленні Гомеля, Жлобіна, Бабруйска, Слуцка.
Намеснік камандзіра эскадрыллі 218-га штурмавога авіяцыйнага палка капітан Міхаіл Кучынскі да жніўня 1944 года здзейсніў 93 паспяховых баявых вылетаў, знішчыў 2 танкі, 52 аўтамашыны, 6 гармат, 7 самалётаў на аэрадромах, 2 склада. Усяго за час вайны адважны лётчык здзейсніў 210 баявых вылетаў.
Член КПСС з 1944 года. У 1947 годзе скончыў Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы.
З 1959 года падпалкоўнік Кучынскі — у запасе. Жыў у горадзе Растоў-на-Доне. Да 1978 года працаваў начальнікам штэмпельна-гравернага цэха на заводзе.
Памёр 1 студзеня 1995 года[2]. Пахаваны ў Растове-на-Доне.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 лютага 1945 года Міхаілу Іванавічу Кучынскаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».
- Узнагароджаны чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Чырвонай Зоркі, а таксама медалямі.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Міхаіл Іванавіч Кучынскі на сайце «Героі краіны»
- Міхаіл Іванавіч Кучынскі.
- Кучынскі Міхаіл Іванавіч Архівавана 11 студзеня 2011..
- Кучынскі Міхаіл Іванавіч.
- Героі Савецкага Саюза, якія пражывалі на Доне пасля Вялікай Айчыннай вайны Архівавана 4 сакавіка 2014..
- Нарадзіліся 23 снежня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёўскім павеце (Магілёўская губерня)
- Памерлі 1 студзеня
- Памерлі ў 1995 годзе
- Памерлі ў Растове-на-Доне
- Лётчыкі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Нарадзіліся ў Магілёўскім раёне
- Ваенныя лётчыкі СССР
- Члены КПСС