Міхаіл Анатолевіч Бабічаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Міхаіл Бабічаў
Поўнае імя Міхаіл Анатолевіч Бабічаў
Нарадзіўся 2 лютага 1995(1995-02-02)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 187 см
Вага 76 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Эстонія Ныме Калью
Маладзёжныя клубы
2009—2012 Беларусь ПМЦ (Паставы)
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2014 Расія Рубін (Казань) 0 (0)
2014—2015 Італія Крас
2015 Беларусь Орша 8 (0)
2016—2017 Беларусь Віцебск 55 (3)
2018 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 14 (0)
2019 Беларусь Нёман (Гродна) 14 (1)
2020 Латвія РФШ (Рыга) 15 (0)
2021— Эстонія Ныме Калью (Талін)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016 Беларусь Беларусь (да 21) 5 (0)
2017 Беларусь Беларусь B 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 лютага 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 снежня 2017

Міхаіл Бабічаў (нар. 2 лютага 1995, Паставы) — беларускі футбаліст, паўабаронца эстонскага клуба «Ныме Калью» з Таліна.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец пастаўскай акадэміі ПМЦ, заснавальнікам якой быў яго бацька Анатоль Бабічаў. У 2012 годзе перайшоў у склад казанскага «Рубіна», дзе выступаў за дубль. У жніўні 2014 года, пакінуўшы «Рубін», папоўніў склад клуба італьянскай Серыі D «Крас»[2], аднак праз праблемы з дакументамі клуб здолеў заявіць іграка на чэмпіянат толькі ў канцы 2014 года[3].

Улетку 2015 года вярнуўся ў Беларусь. Трэніраваўся разам з «Віцебскам», які ўзначаліў былы трэнер Міхаіла ў акадэміі ПМЦ Сяргей Ясінскі, аднак клуб не паспеў заявіць яго на чэмпіянат[4]. У выніку ў кастрычніку папоўніў склад першалігавай «Оршы»[5].

Па заканчэнні сезона, у снежні 2015 года падпісаў кантракт з «Віцебскам»[6]. 2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін матча супраць «Мінска» (0:1) на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Пазней здолеў замацавацца ў апорнай зоне ў стартавым складзе віцяблян.

У снежні 2017 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[7]. У пачатку сезона 2018 звычайна гуляў у стартавым складзе, з верасня стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[8].

Пасля зыходу з «Тарпеда-БелАЗ» спрабаваў працаўлядкавацца ў «Іслачы», але беспаспяхова. Пазней адправіўся на прагляд у гродзенскі «Нёман», з якім у лютым 2019 года падпісаў кантракт[9]. Пачынаў сезон 2019 у асноўным складзе гродзенцаў, аднак з лета страціў месца ў складзе, выступаў за дубль. У снежні 2019 года пакінуў «Нёман»[10].

У лютым 2020 года стаў іграком латвійскага клуба РФШ[11]. У сакавіку 2021 года перайшоў у эстонскі «Ныме Калью»[12].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выклікаўся на таварыскія матчы і зборы юнацкіх зборных Беларусі. У верасні 2013 года, будучы іграком расійскага «Рубіна», адмовіўся ад чарговага выкліку[13]. Пазней патлумачыў адмову адсутнасцю ігравой практыкі на зборах[14].

26 сакавіка 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Польшчы (0:3). Усяго за моладзевую зборную правёў 5 матчаў.

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Mikhail Babichev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Белорусский защитник Бабичев перешел из «Рубина» в итальянский «Крас»
  3. Италия, Серия D. Михаил Бабичев в матче за "Крас" отметился голевым пасом
  4. Сергей Ясинский: "Михаил Бабичев? Не успели дозаявить его в трансферное окно"
  5. Бабичев перешел в «Оршу»
  6. Бабичев и Сидоренко подписали контракты с «Витебском»
  7. Бабичев сменил "Витебск" на "Торпедо-БелАЗ"
  8. Четыре игрока покинули "Торпедо-БелАЗ"
  9. Бабичев сменил "Торпедо-БелАЗ" на "Неман"
  10. Якимов и Бабичев покидают "Неман"
  11. Михаил Бабичев продолжит карьеру в Латвии в РФШ
  12. Михаил Бабичев стал игроком эстонского "Нымме Калью"
  13. Футбол. Защитник "Рубина" Михаил Бабичев отказался выступать за сборную Беларуси
  14. Михаил Бабичев: «Россия – это не мое, не родное. Если сейчас позовут в сборную Беларуси – поеду»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]