Міхаіл Андрэевіч Белуш
Міхаіл Андрэевіч Белуш | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 лістапада 1927 |
Месца нараджэння | в. Руда Ліпічанская, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць |
Дата смерці | 16 чэрвеня 1944 (16 гадоў) |
Месца смерці | в. Купіск, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць |
![]() |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі |
Міхаіл Андрэевіч Белуш (27 лістапада 1927, в. Руда Ліпічанская, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць — 16 чэрвеня 1944, в. Купіск, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну[1], загінуў у баі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З мая 1943 радавы партызанскага атрада «Кастрычнік» партызанскай брыгады Першамайская Баранавіцкай вобласці[1]. Атрад базаваўся ў Ліпічанскай пушчы. На рахунку Міхаіла Белуша 8 падарваных варожых эшалонаў[1].
Гібель[правіць | правіць зыходнік]
16 чэрвеня 1944 года партызаны атрада «Кастрычнік» ўступілі ў бой з мясцовым гарнізонам у вёсцы Купіск.
Паводле савецкай афіцыйнай версіі, становішча партызан ускладнялася тым, што на іх шляху быў варожы дзот, з двух амбразур якога білі кулямёты. Міхаіл Белуш са звязкай гранат прарваўся на перадавую і змог абясшкодзіць адну амбразуру, аднак другая працягвала страляць. Тады Міхаіл паўтарыў подзвіг Аляксандра Матросава і накрыў сваім целам амбразуру[2], дазволіўшы свайму атраду прарвацца на пазіцыі ворага.
Паводле сведчанняў мясцовага старажыла Віктара Карабача, якія пераказаў Зміцер Бартосік, Міхаіла Белуша і яго таварыша забіў з аўтамата паліцай. Існуе таксама версія, што закрыў грудзьмі амбразуру Мікалай Кадура, пахаваны затым на мясцовых могілках, а Белуша прызначылі героем таму, што быў камсамольцам[3].
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
Пасля заканчэння вайны яго астанкі перанеслі ў брацкую магілу ў Карэліцкім раёне. На месцы яго гібелі ў вёсцы Купіск, а таксама на радзіме ў вёсцы Руда Ліпічанская, пастаўлены помнікі.
Міхаіл Андрэевіч Белуш быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны першай ступені[4].
Імем Міхаіла Белуша названы вуліцы ў Дзятлаве, Гродна, Навагрудку, Карэлічах, Мастах, вёсцы Руда Ліпічанская. Яго імя было прысвоена швейнай фабрыцы ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. У савецкі час імя М. А. Белуша традыцыйна прысвойвалася піянерскім арганізацыям і школам Беларусі[4].
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Белуш Михаил Андреевич // Белорусская ССР: краткая энциклопедия: [в 5 т.]. — Т. 5: Биографический справочник. — Минск: БелСЭ, 1982. — 738 с. — С. 51.
- Белуш Міхаіл Андрэевіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелСЭ, 1990. — 680 с., 4 л. карт.: іл. — С. 84—85.
- Белуш Міхаіл Андрэевіч //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0. — С. 8.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8. — С. 82
- ↑ СОВЕРШИТЬ НЕВОЗМОЖНОЕ: О известных и неизвестных героях Великой Отечественной. Издательский дом «Первое сентября». Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012. Праверана 25 ліпеня 2010.
- ↑ З. Бартосік. Быў у пана верабейка гаварушчы… — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2016. — С. 193—198
- ↑ 4,0 4,1 Я.Н. Мараш, И. Ковкель, А.С. Себастьян. Историко-экономический очерк «Города Белоруссии: МОСТЫ». — Минск: Беларусь, 1986. — С. 66-67. — 111 с.