Міхаіл Андрэевіч Белуш

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Міхаіл Белуш)
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Андрэевіч Белуш
Дата нараджэння 27 лістапада 1927(1927-11-27)
Месца нараджэння в. Руда Ліпічанская, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць
Дата смерці 16 чэрвеня 1944(1944-06-16) (16 гадоў)
Месца смерці в. Купіск, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць
Месца пахавання
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Ордэн Айчыннай вайны I ступені

Міхаіл Андрэевіч Белуш (27 лістапада 1927, в. Руда Ліпічанская, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць — 16 чэрвеня 1944, в. Купіск, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну[1], загінуў у баі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З мая 1943 радавы партызанскага атрада «Кастрычнік» партызанскай брыгады Першамайская Баранавіцкай вобласці[1]. Атрад базаваўся ў Ліпічанскай пушчы. На рахунку Міхаіла Белуша 8 падарваных варожых эшалонаў[1].

Гібель[правіць | правіць зыходнік]

16 чэрвеня 1944 года партызаны атрада «Кастрычнік» ўступілі ў бой з мясцовым гарнізонам у вёсцы Купіск.

Паводле савецкай афіцыйнай версіі, становішча партызан ускладнялася тым, што на іх шляху быў варожы дзот, з двух амбразур якога білі кулямёты. Міхаіл Белуш са звязкай гранат прарваўся на перадавую і змог абясшкодзіць адну амбразуру, аднак другая працягвала страляць. Тады Міхаіл паўтарыў подзвіг Аляксандра Матросава і накрыў сваім целам амбразуру[2], дазволіўшы свайму атраду прарвацца на пазіцыі ворага.

Паводле сведчанняў мясцовага старажыла Віктара Карабача, якія пераказаў Зміцер Бартосік, Міхаіла Белуша і яго таварыша забіў з аўтамата паліцай. Існуе таксама версія, што закрыў грудзьмі амбразуру Мікалай Кадура, пахаваны затым на мясцовых могілках, а Белуша прызначылі героем таму, што быў камсамольцам[3].

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння вайны яго астанкі перанеслі ў брацкую магілу ў Карэліцкім раёне. На месцы яго гібелі ў вёсцы Купіск, а таксама на радзіме ў вёсцы Руда Ліпічанская, пастаўлены помнікі.

Міхаіл Андрэевіч Белуш быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны першай ступені[4].

Імем Міхаіла Белуша названая вуліца ў горадзе Дзятлава (гл. Спіс вуліц Дзятлава), вуліца ў горадзе Гродна[5] . Яго імя было прысвоена швейнай фабрыцы ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. У савецкі час імя М. А. Белуша традыцыйна прысвойвалася піянерскім арганізацыям і школам Беларусі[4].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 511 с.: іл. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8 — С. 82
  2. СОВЕРШИТЬ НЕВОЗМОЖНОЕ: О известных и неизвестных героях Великой Отечественной. Издательский дом «Первое сентября». Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012. Праверана 25 ліпеня 2010.
  3. З. Бартосік. Быў у пана верабейка гаварушчы… — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2016. — С. 193—198
  4. 4,0 4,1 Я.Н. Мараш, И. Ковкель, А.С. Себастьян. Историко-экономический очерк «Города Белоруссии: МОСТЫ». — Минск: Беларусь, 1986. — С. 66-67. — 111 с.
  5. Белуш Михаил Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 51. — 737 с.