Міхаіл Віктаравіч Башура
Міхаіл Віктаравіч Башура | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 25 чэрвеня 1975 (49 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Міхась Віктаравіч Башура (нар. 25 чэрвеня 1975, в. Амговічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі пісьменнік і выдавец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў школу з залатым медалём (1992). Скончыў з адзнакай аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ (1997). Падчас вучобы ва ўніверсітэце прымаў удзел у выступленнях тэатра-студыі «Летуценнік», працаваў у школе настаўнікам беларускай літаратуры, у часопісах «Першацвет» і «Беларусь», у газеце «Культура», супрацоўнічаў з газетамі «Строительная газета» і «Столичные новости». Пасля сканчэння ўніверсітэта працягнуў працу ў газеце «Культура». З 1998 года сумесна з Паўлам Лоскутавым выпускаў часопіс «Виртуальный мир» і газету «Капитал», працаваў у рэкламным агенцтве. У 2000—2007 галоўны рэдактар часопіса «Электроника». У 2007 годзе сумесна з пісьменнікам Зміцерам Вішнёвым заснаваў выдавецтва «Галiяфы». Удзельнік руху «Бум-Бам-Літ». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра.
У 2010 годзе каардынатар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!». Аштрафаваны на 17,5 млн рублёў (500 базавых велічынь) па абвінавачанні ў падробцы даведкі для атрымання льготнага крэдыту[1], да суда правёў тры месяцы за кратамі.
Цяпер працуе галоўным рэдактарам выдавецтва «Паперус», якое з’яўляецца часткай культурніцкай пляцоўкі «Беларуская Прастора».
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пісаць вершы пачаў яшчэ ў школе. Дэбютаваў у 1994 годзе ў часопісе «Першацвет». Вершы друкаваліся ў часопісах «Першацвет», «Крыніца», газетах «Культура», «Беларуская маладзёжная», «Понедельник», «Наша Ніва». У 1996 годзе выдаў друкапіс «Снег у сне, ці Снежны сон. Сон у снезе, ці Снежны сон». Аўтар кніг «Паліванне на мух (са шланга)» (2002) і «Думкі — гэта не гульня» (2010).
Зноскі
- ↑ Віталь Гарбузаў. Міхась Башура: «Да людзей за кратамі ставяцца як да жывёл...» . «Народная воля» (6 снежня 2010).(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Башура Міхась // Выдавецтва «Галіяфы»: Афіцыйны сайт — Эл.рэсурс goliafy.com
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія Архівавана 10 сакавіка 2016. на старонцы Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Нарадзіліся 25 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1975 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Супрацоўнікі часопіса «Беларусь»
- Супрацоўнікі газеты «Культура»
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Члены Беларускага ПЭН-цэнтра
- Члены «Гавары праўду»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі