Перайсці да зместу

Міхаіл Мікалаевіч Равуцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Мікалаевіч Равуцкі
Род дзейнасці тэлежурналіст
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Міхаіл Мікалаевіч Равуцкі (нар. Быхаў, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі тэлежурналіст.

Двухразовы лаўрэат прэміі прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва (2013, 2015) за гістарычна-дакументальныя фільмы на беларускай мове, а таксама ўзнагароды «Тэлевяршыня» за найлепшую асветніцкую праграму (2013).

Паходжанне і раннія гады

[правіць | правіць зыходнік]

Прадзед па маці Міхаіл Куранец з-пад Вараніно (Быхаўскі раён) намаляваў пасля Другой сусветнай вайны большасць абразоў у Свята-Троіцкай царкве Быхава. Таксама пакінуў некалькі манументальных пейзажаў і нацюрмортаў. Рэшту абразоў дамалёўваў юны дзед па маці Куранцоў[4].

Міхаіл Равуцкі скончыў школу ў Цюмені, пасля чаго спрабаваў паступіць на факультэт журналістыкі БДУ, але не прайшоў на кафедру друкаваных СМІ. Затым уладкаваўся рэпарцёрам у раённую газету «Маяк Прыдняпроўя» ў родным Быхаве. Пазней паступіў на журфак БДУ на кафедру аўдыёвізуальных СМІ і перайшоў на працу рэпарцёрам у Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі[4].

Беларускае тэлебачанне

[правіць | правіць зыходнік]

У першай палове 2000-х гадоў працаваў карэспандэнтам Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі і зняў 10-хвілінны дакументальны фільм «Васіль Быкаў. Франтавыя старонкі»[5]. У 2012 годзе кіраваў вытворчасцю гістарычнага кінатрылера «Слуцкія паясы. Тайныя знакі», які двойчы паказвалі на тэлеканале «Беларусь 1». 4—6 снежня 2012 года пад яго кіраўніцтвам на тэлеканале прадставілі трылогію гістарычных дэтэктываў «Радзівілы. Тайны сям’і». Паказ прысвячаўся 465-м угодкам атрымання Мікалаем Радзівілам «Чорным» княскага тытулу Святой Рымскай імперыі[6]. У 2013 годзе стаў весці тэлеперадачу «Пра мастацтва» на тэлеканале «Беларусь 3»[7]. 9 студзеня 2014 года А. Лукашэнка падпісаў Указ № 9 «Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2013 года», паводле якога Міхаіла Равуцкага ў якасці загадчыка аддзела навін культуры ўзнагародзілі за стварэнне 6 дакументальных фільмаў: «Слуцкія паясы. Тайныя знакі», «Міхаіл Савіцкі. Тайны біяграфіі», «Радзівілы. Тайна сям’і», «Нацыянальная дылогія. Статут ВКЛ», «Нацыянальная трылогія: герб, гімн, сцяг» і «Імя яму — Храм»[8]. Гэтыя фільмы на беларускай мове паказвалі па вечарах[9].

18 красавіка 2013 года на 10-м нацыянальным конкурсе «Тэлевяршыня» атрымаў узнагароду за найлепшую асветніцкую праграму «Нацыянальная трылогія»[10]. 23 чэрвеня 2014 года прадставіў на тэлеканале «Беларусь 3» гістарычную сагу «Шляхта. Брутальная гісторыя»[11]. Фільм складаўся з 5 серый, якія ўключалі інтэрв’ю з нашчадкамі беларускай шляхты[12]. 7 кастрычніка 2015 года выступіў суаўтарам дакумэнтальнага цыклу «Мы — беларусы» з 52-хвілінных серый, які паказвалі штовечар на «Беларусь 1»[13]. 30 снежня 2015 года А. Лукашэнка падпісаў Указ № 528 «Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2015 года», паводле якога Міхаіла Равуцкага ўзнагародзілі за стварэнне 10-серыйнай гісторыка-дакументальнай кінастужкі «Яны спявалі за Радзіму»[14]. Урачыстае ўзнагароджанне прайшло ў Палацы Рэспублікі[15].

1 і 10 студзеня 2016 года пад кіраўніцтвам Равуцкага на тэлеканале «Беларусь 1» прадставілі фільм «БТшнікі», прысвечаны 60-годдзю Беларускага тэлебачання[16]. У красавіку 2017 года прадставіў на «Беларусь 1» 12-серыйны дакументальны цыкл «Справа жыцця» пра распрацоўкі беларускіх вучоных, які працягнуў серыямі пра дзеячоў мастацтва[17]. У чэрвені 2017 года стаў аўтарам фільмаў «Аляксандру Ціхановічу 65 гадоў» і «Полацк»[18].

Зноскі

  1. а б https://zviazda.by/be/news/20160609/1465488213-mihail-ravucki-u-kozhnaga-btshnika-svayo-bt
  2. https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=P31400009
  3. https://zviazda.by/be/news/20140419/1397856814-na-televyarshyni-zazirnuli-u-buduchynyu
  4. а б Алена Драпко. «У кожнага БТшніка — сваё БТ» // Звязда : газета. — 10 чэрвеня 2016. — № 109 (28219). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  5. "Відэа і аўдыё з Васілём Быкавым". Наша ніва. 3 кастрычніка 2006. Праверана 9 снежня 2021.
  6. Д.А. Здавалася, мы ведаем усё // Культура : газета. — 1 снежня 2012. — № 48 (1070). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2023.
  7. Дзіяна Равякова (18 верасня 2013). "Да новага тэлевізійнага сезона гатовыя". Белтэлерадыёкампанія. Праверана 8 снежня 2021.
  8. А. Лукашэнка (12 студзеня 2014). "Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2014 г. № 9 «Аб прысуджэнні спкцыяльнай прэміі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2013 года»". Нацыянальны прававы партал Беларусі. Праверана 9 снежня 2021.
  9. Ілля Свірын. Прайм-тайм для гісторыі // Культура. — 18 студзеня 2014. — № 3 (1129). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2021.
  10. Вікторыя Целяшук. На «Тэлевяршыні» зазірнулі ў будучыню // Звязда. — 19 красавіка 2014. — № 73 (27683). — С. 3.
  11. Ніна Шчарбачэвіч. «Шляхта. Брутальная гісторыя» // Зьвязда. — 20 чэрвеня 2014. — № 114 (27724). — С. 3.
  12. Ніна Шчарбачэвіч. «Мы ніколі не былі на задворках гісторыі» // Ігуменскі тракт. — 8 ліпеня 2014. — № 22 (80).
  13. Кацярына Шыбко, тэлеканал «Беларусь 1» (18 верасня 2013). "Прэм'ера дакумэнтальнага фільма «Мы - беларусы»". Белтэлерадыёкампанія. Праверана 8 снежня 2021.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: лічбавыя назвы: authors list (спасылка)
  14. А. Лукашэнка (1 студзеня 2016). "Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2015 г. № 528 «Аб прысуджэнні спкцыяльнай прэміі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2015 года»". Нацыянальны прававы партал Беларусі. Праверана 9 снежня 2021.
  15. Аляксей Адашкін, тэлеканал «Беларусь 1» (12 студзеня 2016). "У Палацы Рэспублікі ўручаць прэміі «За духоўнае адраджэнне»". Белтэлерадыёкампанія. Праверана 8 снежня 2021.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: лічбавыя назвы: authors list (спасылка)
  16. «БТшнікі» руляць // Звязда. — 31 снежня 2015. — № 252 (28110). — С. 8.
  17. Вікторыя Захарава. Дыхаць мастацтвам // Звязда. — 14 красавіка 2017. — № 71 (28435). — С. 7.
  18. Уладзімер Каралёў, тэлеканал «Беларусь 1» (6 чэрвеня 2017). "Вялікая прэм'ера на «Беларусь 1»". Белтэлерадыёкампанія. Праверана 8 снежня 2021.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: лічбавыя назвы: authors list (спасылка)