Міхаіл Пятровіч Аксянюк
Міхаіл Пятровіч Аксянюк | |
---|---|
Нараджэнне |
12 лістапада 1975 (49 гадоў) |
Адукацыя |
|
Месца працы | |
Званне | палкоўнік |
Узнагароды |
Міхаіл Пятровіч Аксянюк (нар. 12 лістапада 1975, в. Прыбарава, Брэсцкі раён) — беларускі памежнік, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 12 лістапада 1975 года ў в. Прыбарава Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці[1].
Скончыў Мінскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча па спецыяльнасці «Камандная тактычная пагранічных і мотастралковых войскаў»; Пагранічную акадэмію Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «Кіраванне злучэннямі і часткамі Федэральнай пагранічнай службы Расійскай Федэрацыі»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія»; палкоўнік[1].
Праходзіў службу на Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь у Брэсцкай пагранічнай групе; на розных кіруючых пасадах у Смаргонскім пагранічным атрадзе і Гродзенскай пагранічнай групе; камандаваў Полацкім пагранічным атрадам. Узначальваў упраўленне ідэалагічнай работы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гродненскай-Занёманскай акругі № 49. Член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалямі «За адзнаку ў вайсковай службе», «За бездакорную службу» I, II і III ступені[1].
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае чацвярых дзяцей[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 12 лістапада
- Нарадзіліся ў 1975 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсцкім раёне
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў воінскай службе» (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» I ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання