Перайсці да зместу

Тамашоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тамашоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Брэсцкі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Тамашоўка
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 2 413
Тамашоўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00

Тамашо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2007 года вёска) Тамашоўка.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Камароўскі сельсавет у складзе Дамачаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Камароўка. 10 сакавіка 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тамашоўка. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Тамашоўскі[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Брэсцкага раёна. 8 верасня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ліпінкаўскага сельсавета, населеныя пункты Багданы, Барысы, Дамброўка, Лашнева, Ліпінкі, Падлужжа, Шыкілі перададзены ў падпарадкаванне Дамачаўскага пассавета[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Тамашоўскага сельсавета было 7 населеных пунктаў[3].

У склад сельсавета ўваходзяць 7 населеных пунктаў:

Населены пункт Статус Насельніцтва Паштовы індэкс
Камароўкавёска407225025
Орхававёска226225025
Прыбарававёска462225023
Рыцецвёска11225025
Селяхівёска74225023
Тамашоўкааграгарадок1131225025
Харсывёска102225023

У 1976 годзе скасавана вёска Станіславоўка[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2413 чалавек[5], з іх 81,1 % — беларусы, 13,6 % — украінцы, 4,4 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года — 2413 чалавек[7].

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 17. — 248 с. 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2024. Праверана 19 мая 2024.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.