Прыбарава (Брэсцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Прыбарава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Аўтамабільны код
1
SOATO
1 212 843 056
Прыбарава на карце Беларусі ±
Прыбарава (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Прыбарава (Брэсцкі раён)
Прыбарава (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Прыбарава (Брэсцкі раён)

Пры́барава[1] (трансліт.: Prybarava, руск.: Приборово) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тамашоўскага сельсавета. Размешчана за 62 км на поўдзень ад Брэста, 9 км ад чыгуначнай станцыі Уладава.

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Камароўка» (цэнтр — аг. Тамашоўка).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выяўленыя археолагамі 2 стаянкі на поўдзень і поўнач ад вёскі (5—3-е тыс. да н.э.) сведчаць пра засяленне гэтай мясцовасці людзьмі яшчэ з глыбокай старажытнасці.

У пачатку 19 стагоддзя вёска належала кн. А. Чартарыйскаму, які сумесна з жыхарамі гэтай і навакольных вёсак пабудаваў драўляную праваслаўную царкву. У ліпені 1863 года адбываліся сялянскія хваляванні, часоваабавязаныя сяляне адмовіліся плаціць чынш грашыма або хлебам, а таксама адбываць згонныя павіннасці. У 1886 годзе ў сяле валасная ўправа, царкоўна-прыходская школа, праваслаўная царква, карчма. У 1890 годзе маёнтак належаў Ф. Замойскаму. У вёсцы працаваў народнае вучылішча, у якім навучаліся 68 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі.

У 1905 годзе сяло — цэнтр Прыбараўскай воласці; працаваў валасны сельскі фельчар, былі размешчаны ўчасткі: паліцэйскіх ураднікаў, судовых следчых, міравых пасрэднікаў, судовай міравой акругі. Раз у год дзейнічаў прызыўны ўчастак па воінскай павіннасці. У воласць ўваходзілі вёскі Гута, Камароўка, Селяхі, Орхава, фальварак Дубок, 6 сельскагаспадарчых таварыстваў. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, цэнтр Прыбараўскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У 1940 годзе вёска ў Дамачаўскім раёне, цэнтр Прыбараўскага сельсавета12 кастрычніка 1940 года), які быў аб'яднаны з Падлужскім сельсаветам у адзін Ліпінкаўскі ў ліпені 1954 года, апошні ў верасні 1959 года ўвайшоў Тамашоўскі сельсавет Брэсцкага раёна. У вёсцы быў арганізаваны калгас імя Дзяржынскага. У Вялікую Айчынную вайну фашысты спалілі 100 двароў, загубілі 250 жыхароў; 136 вяскоўцаў загінулі на фронце і ў партызанах.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Базавая школа
  • Фельчарска-акушэрскі пункт
  • Аддзяленне сувязі
  • Сельская бібліятэка

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 388 мужчын, 433 жанчыны (1868)
  • 257 двароў, 1378 жыхароў (1878)
  • 80 двароў, 810 жыхароў (1886)
  • 211 двор, 969 жыхароў (1897)
  • 1488 жыхароў (1905)
  • 139 двароў, 645 жыхароў (1921)
  • 299 двароў, 897 жыхароў (1940)
  • 167 жыхароў (1959)
  • 252 жыхары (1970)
  • 360 гаспадарак, 640 жыхароў (1997)
  • 244 гаспадаркі, 520 жыхароў (2005)

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Свята-Іаана-Прадцечанская царква (1812), згарэла ў 1990-х гг.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]