Міхаіл Сямёнавіч Цэдрык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Сямёнавіч Цэдрык
Дата нараджэння 9 мая 1930(1930-05-09)
Месца нараджэння Доўгі Лог, Бярэзінскі раён, БССР, СССР
Дата смерці 29 лістапада 1994(1994-11-29) (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства Flag of the Soviet Union.svg СССР, Flag of Belarus.svg Беларусь
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка цвёрдага цела
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Міхаіл Сямёнавіч Цэ́дрык[1] (9 мая 193029 лістапада 1994) — вучоны-фізік і педагог, доктар фізіка-матэматычных навук (1984), прафесар (1985), Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1980).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Доўгі Лог[1] Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. У 1954 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага і застаўся працаваць ў ім. У 1954—1957 гг. праходзіў навучанне ў аспірантуры пры інстытуце, у 1957—1961 гг. — старэйшы выкладчык на кафедры агульнай фізікі, у 1961—1971 гг. — дацэнт і загадчык кафедрай агульнай фізікі, у 1971—1993 гг. — прарэктар па навуковай рабоце[2]. З 1993 г. да лістапада 1994 г. М. С. Цэдрык займаў пасаду загадчыка кафедрай эксперыментальнай фізікі БДПУ[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны напрамак навуковай дзейнасці М. С. Цэдрыка — фізіка сегнетаэлектрыкаў. Займаўся даследаваннямі ўплыву працэсаў крышталізацыі і знешніх фактараў пры вырошчванні сегнетаэлетрычных крышталёў на іх структуру і фізічныя ўласцівасці. Аўтар больш за 200[2] навуковых артыкулаў, падручнікаў, метадычных выданняў. Аўтар першага на беларускай мове выдання «Курс агульнай фізікі: Цеплыня і малекулярная фізіка» (1994)[1]. Сааўтар патэнта «Пьезоэлектрический керамический материал»[3].

Сярод апублікаванага:

  • Манаграфія «Физические свойства кристаллов семейства триглицинсульфата» (Мінск, 1981);
  • Сборник задач по курсу общей физики. — Мн., 1989.;
  • Кіраўніцтва да рашэння задач па агульнай фізіцы. — Мн., 1995. (разам з В. М. Варыкашам).

На працягу шэрагу гадоў займаў пасаду старшыні Савета па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага, быў членам спецыялізаванага Савета па абароне дысертацый у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Акадэміі навук БССР, навуковага савета па фізіцы сегнетаэлектрыкаў і дыэлектрыкаў Акадэміі навук СССР[2].

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Цедрик Михаил Семенович(руск.)  // Сайт фізіка-матэматычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка
  3. Национальная электронная библиотека (НЭБ)(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]