Міхаіл Сяргеевіч Шыбун
Поўнае імя | Міхаіл Сяргеевіч Шыбун | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
1 студзеня 1996[1] (28 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 178 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Рэспект | |||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 9 | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Міхаіл Шыбун (нар. 1 студзеня 1996, Малеч, Бярозаўскі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца салігорскага «Рэспекта».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец бярозаўскай ДЮСШ-1, з 2012 года пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра» у якасці паўабаронцы. Перад сезонам 2015 стаў трэніравацца таксама з асноўным складам. 19 красавіка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 70-й хвіліне матча супраць мазырскай «Славіі» (1:1). Пазней яшчэ некалькі разоў выйшаў на замену, а ў другой палове сезона 2015 выступаў толькі за дубліруючы склад.
Сезон 2016 распачаў у дублі, але потым стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, часам выхадзіў у стартавым складзе. Усяго за асноўную каманду правёў 9 матчаў (5 — у чэмпіянаце Беларусі, 1 — у Кубку Беларусі і 3 — у Лізе Еўропы). У першай палове сезона 2017 тройчы з’явіўся на полі ў асноўнай камандзе (1 — у чэмпіянаце Беларусі, 2 — у Кубку). У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Гарадзея» да канца сезона[3]. У «Гарадзеі» стаў іграком стартавага складу.
У студзені 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Шахцёр»[4], а ў лютым падоўжыў кантракт з салігорскім клубам да канца 2019 года[5]. У сезоне 2018 нерэгулярна з’яўляўся ў складзе, часцей заставаўся на лаўцы запасных, але часам выхадзіў у стартавым складзе. У гэты час пачаў выкарыстоўвацца ў якасці абаронцы (да таго гуляў на пазіцыі паўабаронцы).
Да сезона 2019 пачынаў рыхтавацца з «Шахцёрам», а ў сакавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду жодзінскаму «Тарпеда-БелАЗ»[6]. У складзе жодзінцаў выступаў у асноўным за дубль, у асноўнай камандзе правёў на полі адзін тайм. У ліпені 2019 года арэнда датэрмінова была скасавана, і абаронца вярнуўся ў «Шахцёр»[7]. Неўзабаве на правах арэнды далучыўся да «Мінска»[8], дзе спачатку прыцягваўся да асноўнай каманды, але пазней стаў заставацца на лаўцы запасных, гуляў за дубль.
У студзені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Шахцёр»[9] і ў хуткім часе стаў іграком «Гарадзеі»[10]. У сезоне 2020 пераважна выхадзіў на замену, з ліпеня па верасень трывала з’яўляўся ў стартавым складзе.
У студзені 2021 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», але беспаспяхова. У лютым стаў трэніравацца з «Крумкачамі» і неўзабаве падпісаў кантракт[11]. Замацаваўся ў асноўным складзе сталічнай каманды, з 8 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў «Крумкачоў» у сезоне.
У студзені 2022 года стаў трэніравацца з «Мінскам» і неўзабаве падпісаў кантракт[12]. На полі з’яўляўся рэдка, выходзячы на замену. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб[13] і хутка далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра»[14]. Пакінуў петрыкаўскі клуб у студзені 2023 года[15].
Сезон 2023 пачаў у складзе салігорскага «Рэспекта» ў Другой лізе.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за юнацкую і юніёрскую зборныя ў кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы. 15 красавіка 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы з юніёрскай зборнай Украіны.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2016, 2018
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2015
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2012 | дубль | Шахцёр (Салігорск) | 6 | 0 | |
2013 | дубль | Шахцёр (Салігорск) | 30 | 0 | |
2014 | дубль | Шахцёр (Салігорск) | 28 | 1 | |
2015 | Д1 | Шахцёр (Салігорск) | 4 | 0 | |
2016 | Д1 | Шахцёр (Салігорск) | 5 | 0 | |
2017 (1) | Д1 | Шахцёр (Салігорск) | 1 | 0 | |
2017 (2) | Д1 | Гарадзея | 13 | 1 | |
2018 | Д1 | Шахцёр (Салігорск) | 11 | 1 | |
2019 (1) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 1 | 0 | |
2019 (2) | Д1 | Мінск | 5 | 0 | |
2020 | Д1 | Гарадзея | 25 | 1 | |
2021 | Д2 | Крумкачы | 29 | 8 | |
2022 (1) | Д1 | Мінск | 4 | 0 | |
2022 (2) | Д2 | Шахцёр (Петрыкаў) | 3 | 0 |
Зноскі
- ↑ Mikhail Shibun // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/milkhail_shibun/
- ↑ «Городея» арендовала Шибуна у «Шахтера»
- ↑ Шибун, Шидловский и Якубович покидают "Городею"
- ↑ "Шахтер" продлил контракты с Шибуном и Садовским
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" арендовал у "Шахтера" защитника
- ↑ Защитник "Шахтера" Шибун досрочно вернулся из аренды в "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ "Шахтер" отдал Шибуна в аренду "Минску"
- ↑ "Шахтер" расстался с Шибуном
- ↑ Шибун перешел в "Городею"
- ↑ Шибун и Колтыгин стали игроками НФК "Крумкачы"
- ↑ "Минск" взял Шибуна и определился со спаррингами
- ↑ "Минск" расстался с Шибуном
- ↑ Шибун перешел в петриковский "Шахтер"
- ↑ Михаил Шибун расстался с петриковским "Шахтером" (руск.). football.by (3 студзеня 2023). Праверана 3 студзеня 2023.
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1996 годзе
- Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Гарадзея
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Крумкачы Мінск
- Ігракі ФК Шахцёр Петрыкаў
- Ігракі ФК Рэспект Салігорск