Міхаіл Трыфанавіч Іаўчук
Міхаіл Трыфанавіч Іаўчук | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Цімафей Гарбуноў | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
6 (19) лістапада 1908 ці 19 лістапада 1908[1] |
||||||
Смерць |
9 студзеня 1990[1] (81 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | УКП(Б) (з 1926) | ||||||
Член у |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук | ||||||
Дзейнасць | марксізм-ленінізм[2], гісторыя філасофіі[d][2] і Дыялектычны матэрыялізм[3] | ||||||
Месца працы |
|
||||||
Узнагароды |
Міхаі́л Тры́фанавіч Іаўчу́к (6 (19) лістапада 1908, в. Завужоўе, цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці — 9 студзеня 1990, Масква) — савецкі філосаф і партыйны дзеяч.
Член кампартыі з 1926 года, кандыдат у члены ЦК КПСС (1971—1981). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання.
Спецыяліст па гісторыі рускай філасофіі, , прафесар, член-карэспандэнт АН СССР (1946). Замежны член Балгарскай АН (1972). Прадстаўнік александраўскай групы ў савецкай філасофіі.
Першы лаўрэат прэміі імя Г. В. Пляханава (1971).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў філасофскае аддзяленне Акадэміі камуністычнага выхавання імя Н. К. Крупскай (1931). Пасля заканчэння — аспірант Камуністычнага універсітэта выкладчыкаў грамадскіх навук. У 1933—1936 гадах начальнік палітаддзела саўгаса ў Беларускай ССР. У 1936—1939 гадах кіраваў кафедрамі дыялектычнага матэрыялізму і марксізму-ленінізму ў Маскоўскім хіміка-тэхналагічным інстытуце і ў Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі. Кандыдат філасофскіх навук, дысертацыя аб філасофскіх і сацыяльна-палітычных поглядах Бялінскага. У 1939—1941 гадах на партыйнай рабоце ў Выканкаме Камінтэрна, у 1941—1947 гадах ва Упраўленні прапаганды і агітацыі ЦК УКП(б) (з 1944 года намеснік начальніка ўпраўлення), таксама з 1943 года загадваў створанай па яго ініцыятыве[4] кафедрай гісторыі рускай філасофіі на філасофскім факультэце МДУ. Доктар філасофскіх навук (1946), дысертацыя «З гісторыі рускай матэрыялістычнай філасофіі XVIII—XIX стагоддзяў», закрытая абарона праходзіла ў Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК партыі. З 4 снежня 1946 года член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР па Аддзяленню гісторыі і філасофіі (гісторыя філасофіі).
У 1947—1949 гадах сакратар ЦК КП Беларусі па прапагандзе і агітацыі, таксама працаваў у БДУ.
У 1949—1970 гадах вёў навукова-выкладчыцкую працу ва Уральскім універсітэце (загадваў кафедрай дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму Уральскага дзяржаўнага універсітэта ў 1949—1953 гадах)[5], МДУ (у 1957—1963 гадах загадваў кафедрай гісторыі марксісцка-ленінскай філасофіі на філасофскім факультэце МДУ), Інстытуце філасофіі АН СССР. У 1970—1977 рэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС.
Адзін з заснавальнікаў свярдлоўскай філасофскай школы. Пляханавед.
У 1971 годзе стаў першым у гісторыі лаўрэатам прэміі імя Г. В. Пляханава «за працы „Г. В. Пляханаў і яго працы па гісторыі філасофіі“ (1960), і „Ленінізм, філасофскія традыцыі і сучаснасць“ (1970)».
Водгукі
[правіць | правіць зыходнік]— Л. Н. Коган[6]:
Аб Іаўчуку нельга судзіць адназначна негатыўна.
— Г. С. Батыгін і І. Ф. Дзявятка[7]:
М. Т. Іаўчук працаваў сакратаром па ідэалогіі ЦК Кампартыі Беларусі. Яго прызначылі туды пасля зняцця з пасады намесніка начальніка Упраўлення прапаганды, дзе ён пакінуў аб сабе, як сказана ў адным з лістоў у ЦК, сумную памяць. У адрозненне ад зручнага маскоўскага жыцця, у Мінску пераважалі суровыя норавы. Аўтар ліста назваў Іаўчука «зазнаўшымся, зарваўшымся і нахабным партбюракратам», «прайдзісветам, мацёрым спяцом па наладжванню асабістага дабрабыту», «заўзятым авантурнікам, да дна выкарыстоўваўшым свой высокі партыйны пост для сваіх нізкіх і карыслівых мэтаў». Гаварылася пра тое, «як спрытна Іаўчук ў тыднёвы тэрмін зарабіў званне прафесара, доктара і залез у члены-карэспандэнты Акадэміі навук СССР», што ўсе яго артыкулы пісаліся падначаленымі, дысертацыя сфабрыкаваная, жонка ходзіць у дыяментах і золаце.
— В. В. Сакалоў[8]:
Іаўчук быў прамоўца добры, і на гэтым ён зрабіў кар’еру, а як філосаф ён зусім нічога сабой не ўяўляў. Заходняй гісторыі філасофіі ён не ведаў зусім, таму і рускую тлумачыў дубова.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- ордэн Леніна (30.12.1948)
- ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1975)
- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945; 27.03.1954)
- ордэн Дружбы народаў (20.11.1978)
- ордэн Чырвонай Зоркі (20.04.1944)
- ордэн «Знак Пашаны» (12.12.1968)
- медалі
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Иовчук М. Т. Белинский. Его философские и социально-политические взгляды. М., 1939. 192 с.
- Иовчук М. Т. Развитие материалистической философии в России в XVIII—XIX веках. М., 1940.
- Васецкий Г., Иовчук М. Очерки по истории русского материализма XVIII—XIX вв. М., 1942. 274 [2]с.
- Иовчук М. Т. Классики русской философии XIX века (Белинский, Герцен, Чернышевский, Добролюбов). «Большевик» № 12, 1944 °C.16-29
- Иовчук М. Т. Философские и социально-политические взгляды Н. А. Добролюбова // Большевик, 1945. № 2.
- Иовчук М. Т. Основные этапы и особенности развития русской философии // Вестник АН СССР. 1946. № 10.
- Иовчук М. Т. Г. В. Плеханов и вопросы истории русской философии // Вестник Московского университета. Серия экономики, философии и права. 1956. № 2.-С.15-33.
- Иовчук М. Т. Философские и социологические взгляды Н. П. Огарева. М., 1957. 115 с.
- Иовчук М. Т., Суворов Л. Н. Основные вехи развития в СССР истории философии как науки // Философские науки. 1958. № 1. С.34-51.
- Иовчук М. Т. История философии как наука, её предмет, метод и значение. М., 1960.
- Иовчук М. Т. Г. В. Плеханов и его труды по истории философии. М., 1960. 316 с.
- Иовчук М. Т. Ленинизм, философские традиции и современность. М., 1970.
- Иовчук М. Т. Взаимосвязь истории философии и истории науки в трактовке советской историко-философской науки // Философские науки. 1972. № 1.
- Иовчук М. Т.. О роли историко-философской науки в системе образования // Философские науки .-1973. № 2.
- Иовчук М. Т. Г. В. Плеханов — трибун воинствующего материализма // Философско-литературное наследие Г. В. Плеханова. Т. 1. М., 1973. С. 8-22.
- Иовчук М. Т. Взаимосвязь истории философии и истории науки в трактовке советской историко-философской науки // Философские науки. 1972. № 1.
- Иовчук М. Т., Мамедов Ш. Ф. Проблемы исследования истории философской и общественно-политической мысли в Средней Азии и Казахстане. // Вопросы философии. 1978. № 11.
Зноскі
- ↑ а б Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 18 чэрвеня 2024.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 26 верасня 2023.
- ↑ Философский факультет Архівавана 7 студзеня 2014.
- ↑ "В 1953 г. из Свердловска смог уехать обратно в Москву М. Т. Иовчук, «сосланный» на Урал Маленковым в 1949 г.
- ↑ Л. Н. Коган «Неповторимая романтика социологии» // Российская социология шестидесятых годов в воспоминаниях и документах / Отв. ред. и авт. предисл. Г. С. Батыгин; Ред.-сост. С. Ф. Ярмолюк. — СПб.: Русский христианский гуманитарный институт, 1999.
- ↑ Батыгин Г. С., Девятко И. Ф. Дело профессора З. Я. Белецкого // Свободная мысль, 1993. (То же в сб. Философия не кончается… Из истории отечественной философии. ХХ век. В 2 кн. кн. 1. 20–50-е годы. / Под ред. В. А. Лекторского. М.: РОССПЭН, 1998. С.218–242.)
- ↑ «Чтобы словам было тесно, а мыслям просторно…» // Интервью с заслуженным профессором МГУ, профессором кафедры истории зарубежной философии философского факультета МГУ В. В. Соколовым. Беседует доцент А. П. Козырев. Июнь 2003 г.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Іаўчу́к Міхаіл Трыфанавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 342. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Иовчук Михаил Трифонович // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 19 лістапада
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 9 студзеня
- Памерлі ў 1990 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
- Члены АН СССР
- Дактары філасофскіх навук
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
- Выкладчыкі МДУ
- Выкладчыкі Уральскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Члены-карэспандэнты АН СССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання
- Кандыдаты ў члены ЦК КПСС
- Філосафы XX стагоддзя
- Філосафы Расіі
- Філосафы СССР
- Члены бюро ЦК КПБ
- Сакратары ЦК КПБ
- Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне